“Замыканне” ў кола

Гэтая пазіцыя патрабуе вельмі абачлівага і ўзважанага працягу, які закранае адзін з найважнейшых аспектаў абрадавай кампазіцыі, што разгортваецца ў загсе. У савецкія часы стала модным абавязковая прысутнасць бацькоў маладых, якім адразу ж пасля рэгістрацыі шлюбу першым давалася права павіншаваць маладых.

Гэтая пазіцыя патрабуе вельмі абачлівага і ўзважанага працягу, які закранае адзін з найважнейшых аспектаў абрадавай кампазіцыі, што разгортваецца ў загсе. У савецкія часы стала модным абавязковая прысутнасць бацькоў маладых, якім адразу ж пасля рэгістрацыі шлюбу першым давалася права павіншаваць маладых.


 У кантэксце і традыцыйнага абраду, і яго сучаснай мадыфікацыі гэтая навацыя выглядае, мякка кажучы, поўным парадоксам. Давайце яшчэ раз узгадаем сутнасць рытуальнай дзеі, выконваемай бацькамі  нявесты.  Яны  ўзво-дзяць вакол вясельнага картэжу непранікальную магіч-ную сцяну. Але як толькі яны сядуць у адну з машын і паедуць разам з маладымі ў загс або храм, то тут жа сваімі рукамі “разбураць” той духоўна-энергетычны кокан (непранікальную сферу), якім некалькі імгненняў назад спрабавалі абараніць сваіх дзяцей. Дзіўнае непаразуменне: самі ладзілі кола непарушнасці і тут жа самі яго разбурылі! А таму яшчэ раз робім выснову: бацькам маладых не пажадана прысутнічаць на рэгістрацыі ў загсе, гэтаксама як бацькі ніколі не прысутнічалі падчас вянчання ў храме. Нічога парадаксальнага ў гэтым няма. Яшчэ раз узгадайце: некалі вы нарадзілі сына або дачку, аднак права пахрысціць іх вы перадаручылі зусім іншым людзям, якія з таго часу пачалі называцца хроснымі бацькамі. Менавіта яны — хросныя бацькі жаніха і нявесты — павінны прысутнічаць побач з маладымі і ў загсе, і ў храме.
Па-трэцяе, сёння можна сутыкнуцца яшчэ з адным непаразуменнем: нехта з гасцей прыязджае павіншаваць маладых непасрэдна ў загс. Дапускаць гэтага ні ў якім разе нельга, таму што яны парушаюць тое правіла, пра якое мы толькі што гаварылі: яны “разарвуць” кола, ўзведзенае бацькамі каля парога роднай хаты.

(Заканчэнне. Пачатак у № 142.)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter