Замежныя інвестары ў студзені—верасні 2014-га ўклалі ў рэальны сектар эканомікі нашай краiны 11,7 млрд. долараў

Замежныя інвестыцыі

Замежныя інвестары ў студзені—верасні 2014-га ўклалі ў рэальны сектар эканомікі нашай краiны 11,7 млрд. долараў, што на 7% больш, чым у студзені—верасні 2013 г.

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (33,1% ад усіх інвестыцый), транспарту (25,3%), прамысловасці (22,2%), сувязі (9,5%).

У параўнанні са студзенем—вераснем 2013 г. валавое паступленне прамых замежных інвестыцый зменшылася на 5,6%.

За тры кварталы 2014 г. найбольшыя сумы замежныя інвестары ўклалі ў арганізацыі г. Мінска (75,4 %). На арганізацыі Віцебскай вобласці прыпадала 6,7% валавога паступлення замежных інвестыцый, Мінскай — 6,2%, Гомельскай — 6%.

Замежныя інвестыцыі

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter