Замест лужыны і паўразбуранай «хаціны» – не двор, а мара

А дзеці гулялі ў паўразбуранай драўлянай «хаціне». Цяпер жа двор змяніўся: люба-дорага паглядзець!

Сёння і не верыцца, што аднос на нядаўна ў двары дамоў № 25 і № 27 па вуліцы Ленінскай, што ў курортным пасёлку Нарач, стаяла велізарная лужына

А дзеці гулялі ў паўразбуранай драўлянай «хаціне». Цяпер жа двор змяніўся: люба-дорага паглядзець!

Вышэйназваныя дамы знаходзяцца акурат на ўездзе ў курортны пасёлак. З’яўляюцца, у нейкім сэнсе, яго «тварам». Да нядаўняга часу, «твар», мякка кажучы, быў не зусім… Вось і вырашана было звярнуцца да дырэктара УП ЖКГ «Прыазер’е» Уладзіміра Валасевіча — з прапановай добраўпарадкаваць дваровую тэрыторыю.

У пачатку вясны закіпела работа. Дабраўпарадкаванне заняло, праўда, некалькі месяцаў. Але ж варта было крыху пацярпець, бо зараз вока радуецца, калі бачыш новы сучасны двор. Напрыклад, ці не добрая справа — дзіцячая пляцоўка з горкай, міні-комплексам (турнік, канат, лесвіца), гушкалкамі, пясочніцай? А для бацькоў паставілі лаўку тут жа, каля пляцоўкі. Паклалі плітачны тратуар, дзе самыя малыя могуць вучыцца ездзіць на ровары.

Расшырылі аўтастаянку, замянілі асфальт. Цяпер і аўтамабілям хапае месца, і дзеткі могуць катацца на роліках не адыходзячы ад дома.

Адным словам, стала ў нашым двары — гэта я ўжо невялічкі сакрэт адкрываю! — прыгожа, камфортна, утульна. Дзякуй усім, хто прыклаў да гэтага руку! А мы, жыхары, будзем і далей захоўваць двор у парадку, старацца рабіць яго яшчэ больш прыгожым...

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Мядзельскі раён

НА ЗДЫМКУ: дзеці адразу ўпадабалі новую горку.

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter