Минск
-2 oC
USD: 2.6
EUR: 2.88

Пропавшего мальчика из Гродно нашли через 2,5 месяца в Анапе. Он вновь с мамой

Заложнік бацькоўскай любові

Нагадаем, аб знікненні пяцігадовага сына заявіла мама Людміла, якая 28 кастрычніка прыйшла забіраць дзіця з дзіцячага садка. Выхавальнікі заявілі, што Міхаэля падчас ранішняй прагулкі забраў тата. Ім было вядома аб разводзе бацькоў, але бацька перыядычна прыходзіў па хлопчыка.

pixabay.com

Жанчына была вымушана звярнуцца па дапамогу ў праваахоўныя органы, якія неадкладна заняліся пошукам. У арыенціроўцы пошукава-выратавальнага атрада «Дон» паказалі асаблівыя прыкметы гродзенца, згадаўшы той факт, што мужчына стаіць на чарзе па перасадцы сэрца. 7 лістапада Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце знікнення без вестак двух жыхароў абласнога цэнтра — 44-гадовага Вітольда і яго пяцігадовага сына Міхаэля.

Пошукі Міхаэля вяліся сіламі добраахвотных выратавальных атрадаў і праваахоўных органаў на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Актыўная праца прынесла вынікі. Дзіця знайшлі ў Анапе. Невядома, што падштурхнула дарослага мужчыну пайсці на такі неабдуманы крок, улічваючы стан яго здароўя і той факт, што Людміла ніколі не перашкаджала зносінам з сынам. 

— Праца вялася ў цеснай звязцы з паліцыяй Расійскай Федэрацыі, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко. — Два з паловай месяцы пра месцазнаходжанне пяцігадовага хлопчыка і ягонага бацькі нічога не было вядома. 9 студзеня іх выявілі ў Анапе. Як толькі стала вядома дакладнае месцазнаходжанне — аб гэтым неадкладна паведамілі маме дзіцяці. Да гэтага часу бацька дзіцяці сам выйшаў на сувязь з Людмілай. Ён сказаў, што з сынам усё ў парадку і хутка яны ра­зам вернуцца дадому. Па нашых звестках, Міхаэль адчувае сябе добра, толькі вельмі засумаваў па маме. 

kodratsieva@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...