Залессе гукае гасцей

У “Паўночных Афінах” распачаўся юбілейны год Міхала Клеафаса Агінскага
У “Паўночных Афінах” распачаўся юбілейны год Міхала Клеафаса Агінскага.



Да сядзібы ў Залессі Смаргонскага раёна сёлета асаблівая ўвага. 250-гадовы юбілей яе гаспадара — графа і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага — унесены ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Вось і на яго малой радзіме чакаюць шмат гасцей.

Дзень нараджэння Агінскага прыпадае на 25 верасня, але святкаваць яго ў Залессі плануюць цэлы год.

І пачалі ўжо ў мінулую суботу. Амаль да сярэдзіны студзеня ў адноўленай канцэртнай зале галоўнага палаца збіраюцца правесці шэраг унікальных канцэртаў лепшых беларускіх музыкаў. Сярод іх — народны артыст Беларусі прафесар Ігар Алоўнікаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Бліноў і Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна), Ілля Сільчукоў (барытон) і іншыя. Пройдуць канцэрты ансамбляў старадаўняй музыкі і аркестравых калектываў. Шмат якія будуць аздобленыя танцавальнымі элементамі ад гістарычнага танцавальнага праекта “Баль на Літве: эпоха князя Міхала Клеафаса”. Мастацкім кіраўніком праекта “Год Агінскага ў Залессі” з’яўляецца лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў.

Вядома, толькі канцэртамі ў Залессі святкаванне года Агінскага не абмяжуецца. Да прыкладу, летам плануецца арганізаваць баль у гонар нашага славутага земляка. І не дзе-небудзь, а ў парыжскай штаб-квартэры ЮНЕСКА!

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter