Залатыя веды

Вучнi Гомельшчыны перамаглi на алiмпiядзе школьнiкаў Саюзнай дзяржавы

Зборная каманда вучняў 10—11-х класаў Гомельскай вобласцi, якую ўзначальвала настаўнiца рускай мовы i лiтаратуры гомельскай гарадской гiмназii № 14 Жанна Жадзейка, стала пераможцам алiмпiяды школьнiкаў Саюзнай дзяржавы «Расiя i Беларусь: гiстарычная i духоўная супольнасць», якая завяршылася ў Смаленску.

У праграму iнтэлектуальных спаборнiцтваў, што праходзiлi з удзелам моладзi са сталiцы i ўсiх абласцей нашай краiны, а таксама 19 рэгiёнаў Расiйскай Федэрацыi, былi ўключаны лiнгвiстычны, лiтаратурны туры, а таксама конкурс рытарычнага майстэрства. Найбольш паспяхова на гэтых этапах выглядала адзiнаццацiкласнiца гiмназii № 14 з Гомеля Валерыя Нешытая, яна i прызнана абсалютным пераможцам саюзнага форуму школьнiкаў. У лiку ўзнагароджаных дыпломамi першай i другой ступенi i каштоўнымi падарункамi – гiмназiстка са Светлагорска Алена Цiткова, навучэнка Гомельскага дзяржаўнага абласнога лiцэя Марына Малiноўская, Кацярына Кажадуб з гiмназii № 14 абласнога цэнтра.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter