“Залатыя пяскі” каля віцебскай вады

Звычайна назва “залатыя пяскі” пераносіць нас у сонечную Балгарыю. Аднак такі дзёрзкі праект асмеліліся і практычна ўжо ажыццявілі ў лясным і азёрным Расонскім краі. На зайздрасць іншым раёнам тут імкліва развіваецца база сельскага турызму. Спешчаныя і стомленыя ад цывілізацыі і камп’ютэрызацыі іншаземцы аж “балдзеюць” ад цішыні, рыбалоўства і палявання ў “краі непалоханых птушак”. Ёсць нават спецыялізаваная сялянская фермерская гаспадарка Алы Харэнь у расонскай вёсцы Клясціны па абслугоўваннi турыстаў. Можна меркаваць, што ў хуткім часе паўночная Расоншчына стане своеасаблівай турыстычнай меккай. Тут бурна развіваюцца народныя рамёствы, сядзібы для турыстаў з лазнямі. Нават ёсць уласны пляж “Залатыя пяскі” з экалагічна чыстай вадой і расліннасцю.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter