«Залаты Купiдон»... i рок-опера «Курган»

На Маскоўскай выставе паявяцца ўнiкальныя кнiгi з калекцыi Радзiвiлаў

Сёлета сталiцай свята — Дня беларускага пiсьменства — стануць Хойнiкi, а ўнiкальныя кнiгi з калекцыi знакамiтага роду Радзiвiлаў паявяцца на Маскоўскай Мiжнароднай выставе-кiрмашы.

Аб гэтым i iншым расказала на прэс-канферэнцыi першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч. Хойнiкшчына меньш чым праз тыдзень прыме гасцей з усёй Беларусi: сямнаццатае па лiку свята пiсьменства вырашылi адзначыць на радзiме Iвана Мележа. З гэтай нагоды ў горадзе адкрыюць новыя ўстановы: Дом абрадаў, комплекс «Сядзiбны дом», скульптурную кампазiцыю «Па старонках твораў Iвана Мележа». Лепшыя кнiгавыдаўцы — пераможцы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi», якi адбыўся ўжо 50 раз, атрымаюць свае ўзнагароды. Традыцыйна «Залаты Купiдон» надзелiць ганаровымi знакамi-сiмваламi пераможцаў Рэспублiканскага конкурсу на лепшы твор у галiне паэзii, прозы, драматургii, лiтаратурнай крытыкi, дзiцячай лiтаратуры, публiцыстыкi, пераклада, сатыры i гумару, дэтэктыўнага i песеннага жанраў.

Фестываль кнiгi i прэсы, канцэрты мастацкiх i дзiцячых калектываў, выстава работ мастацкага пленэру «Хойнiкшчына сучасная», спартыўнае свята — кожны знойдзе для сябе шмат цiкавага. Але рок-опера «Курган», прызначаная да стагоддзя напiсання Янкам Купалам аднайменнай паэмы, упэўнена, уразiць не толькi аматараў мастацтва.

Лiлiя Станiславаўна ўпершыню паказала новае выданне — фалiянт «Радзiвiлы. Альбом партрэтаў»: пакуль яго бачылi толькi распрацоўшчыкi ды выдаўцы. Кнiга ўнiкальная i адзiная ў сваiм родзе. На яе старонках змешчаны гравюры, малюнкi i аўтабiяграфii усiх прадстаўнiкоў сям’i Радзiвiлаў на беларускай, рускай i англiйскай мовах. Яе ужо назвалi энцыклапедыяй рарытэтаў. Фалiянт будзе прадстаўлены на 23-й Маскоўскай мiжнароднай кнiжнай выставе, у якой наша краiна бярэ ўдзел у статусе ганаровага госця. На 320 квадратных метрах больш за сорак вядучых выдавецтваў, палiграфiчных прадпрыемстваў прадставяць у сталiцы Расii лепшую сваю прадукцыю. Сярод удзельнiкаў праекта таксама Нацыянальная кнiжная палата, Нацыянальная бiблiятэка, Нацыянальны iнстытут адукацыi, ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi».

— Прымаць удзел у такiм мерапрыемстве — вялiкi гонар i адказнасць, — зазначыла Лiлiя Ананiч. — I наша задача — прадставiць дасягненнi краiны ў галiне культуры, навукi i адукацыi не толькi праз кнiгу, але i праз сустрэчы з пiсьменнiкамi, мастакамi, прафесiяналамi ў стварэннi кнiг.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter