Закупачныя цэны на малако могуць павялічыцца на чвэрць

Мінсельгасхарч Беларусі выступае за паэтапнае павышэнне закупачных цэн на малако на 25 працэнтаў

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзею Каткавец. З такой прапановай Мінсельгасхарч звярнуўся да Мінэканомікі і да ўрада краіны. Надзея Каткавец таксама адзначыла, што павелічэнне закупачных цэн не паўплывае прама прапарцыянальна на кошт канчатковага прадукту. Так, калі закупачная цана на малако вырасце на 25 працэнтаў, то цана на адзін пакет малака, паводле разлікаў, павялічыцца на 8 працэнтаў.
Калі ж закупачныя цэны на малако не павышаць, сельгасарганізацыі не вытрымаюць існуючай нагрузкі. Цяпер гаспадаркі пры надоях 6 тысяч кг малака ад кожнай каровы ў год і пры штосутачных прыбаўленнях у вазе буйной рагатай жывёлы не менш як 1 кг практычна не маюць выручкі, нягледзячы на павышаны попыт на малочную прадукцыю, адзначыла Надзея Каткавец.
У сувязі з гэтым Мінсельгас-харч настойвае, каб закупачныя цэны на малако былі павышаны да канца бягучага года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter