Наша страна присоединилась к инициативе ЕС в области климата и энергии

Законы захавання энергii

Амаль сорак нашых гарадоў абавязаліся на трэць скараціць шкодныя выкіды. Што гэта дасць людзям?

У свеце добраахвотна абавязаліся скараціць шкодныя выкіды ў атмасферу каля 8 тысяч гарадоў з насельніцтвам больш за 240 мільёнаў чалавек. Да адной з найбуйнейшых сусветных ініцыятыў у галіне клімату і энергіі далучылася і наша краіна. Ёсць і першыя вынікі: у Полацку атрымалася скараціць выкіды вуглякіслага газу на 12%. Карэспандэнт «Р» даведалася, якія планы ў іншых гарадоў.

У Полацку паспяхова рэалізуецца праект «ГарСвятло» — гэта маштабная мадэрнізацыя сістэмы вулічнага асвятлення з бюджэтам у 1 мільён 300 тысяч еўра
Фота прадастаўлена фондам «Інтэракцыя»

Брэст, Магілёў, Полацк і 15 іншых гарадоў краіны ўжо плённа працуюць над новымі праектамі ў галіне клімату і энергіі. Не так даўно да іх падключыліся яшчэ 20 населеных пунктаў. Гэта Бабруйск, Быхаў, Верхнядзвінск, Віцебск, Ваўкавыск, Гарадок, Докшыцы, Івацэвічы, Калінка-вічы, Краснаполле, Карма, Масты, Мсціслаў, Нясвіж, Наваполацк, Пружаны, Светлагорск, Слаўгарад, Слуцк, Смаргонь.

«Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» — гэта ініцыятыва Еўрапейскага саюза. Палепшыць якасць жыцця гараджан абавязаліся ўжо больш за 300 краін. Ідэю падтрымалі і ў рэгіёне «Усходняга партнёрства»: Арменіі, Азербайджане, Украіне і іншых краінах. Дарэчы, на ўсе мерапрыемствы ў сферы энергаэфектыўнасці прадугледжана 225 мільёнаў еўра.

Іван Шчадранок, нацыянальны эксперт праекта ЕС «Пагадненне мэраў – Усход» у Беларусі і дырэктар фонду «Інтэракцыя», разважае пра тэндэнцыі:

— Беларускія гарады выказваюць актыўную цікавасць да гэтай экаініцыятывы — толькі за год колькасць удзельнікаў павялічылася амаль у два разы. У пачатку 2018 года будзе ўжо 40 падпісантаў. З чым гэта звязана? Па-першае, у гарадоў з’яўляецца ўнікальная магчымасць карыстацца сусветнымі ведамі і кампетэнцыяй у га-ліне клімату, пераймаць вопыт на міжнародным узроўні. Па-другое, на падпісантаў звяртаюць увагу так званыя донары і крэдытныя ўстановы, якія гатовыя дапамагчы фінансава. Інвестарам важна, што ў гарадоў распрацаваны канкрэтны бізнес-план для скарачэння выкідаў СО2. Гэта шыкоўны індыкатар для супрацоўніцтва.

Нашы гарады выказваюць актыўную цікавасць да экаініцыятывы: распрацаваны канкрэтныя бізнес-планы для скарачэння выкідаў СО2
Фота mirtesen.ru

Першым у краіне да «Пагаднення мэраў» далучыўся Полацк. Там ужо атрымалася скараціць выкіды вуглякіслага газу на 12%, чакаецца, што да 2020 года лічба павялічыцца ўдвая. У горадзе паспяхова рэалізуецца праект «Гар-Святло» — гэта маштабная мадэрнізацыя сістэмы вулічнага асвятлення з бюджэтам у 1 мільён 300 тысяч еўра. Такая ініцыятыва прыйшлася даспадобы гараджанам: людзі самі сталі мяняць звычайныя лямпачкі напальвання на святлодыёдныя, уцяпляць дамы, эканоміць ваду, цяпло, электраэнергію.

Прыклад можна браць і з горада Чавусы, дзе абароты набірае праект «Беражыце ваду» — гэта разумная сістэма для ўліку выдаткаванай энергіі і вады. Бюджэт праекта — 595 тысяч еўра. У вы-ніку горад будзе эканоміць 250 тысяч еўра ў год. Таксама для людзей распрацавалі інтэрактыўныя анлайн-калькулятары. У электроннай табліцы можна палічыць, як cэканоміць на рахунках за камунальныя паслугі.

Ініцыятыву ЕС у свой час падтрымаў і Навагрудак. Там сур’ёзна развіваюць зялёную энергетыку: не так даўно пачаў працаваць самы магутны ў нашай краіне вятрак. І на гэтым спыняцца не плануюць: для развіцця аднаўляльных крыніц энергіі ў раёне вы-дзелена 600 тысяч еўра. Актыўна працуе і Брэст — у абласным цэнтры прасоўваюць ідэю зялёнага горадабудаўніцтва. Да таго ж пабудаваны смеццеперапрацоўчы завод — гэта выдатны прыклад інтэграцыі нацыянальнага фінансавання і еўрапейскай грашовай дапамогі. Магчыма, у хуткім часе мадэрнізуюць водаачышчальныя збудаванні горада.

Іван Шчадранок пералічвае дасягненні і звяртае ўвагу: у краіне паспяхова рэалізуецца дзяржпраграма «Энергазберажэнне» на 2016—2020 гады. Яна павінна дазволіць нам выйсці на яшчэ больш высокія паказчыкі энергаэфектыўнасці, ушчыльную наблізіцца да лічбаў большасці развітых краін. Аднак ёсць пералік мерапрыемстваў, якія па тых ці іншых прычынах не ўваходзяць у дзяржпраграму. Увасобіць іх у жыццё, знайсці знешнія крыніцы фінансавання рэальна якраз з дапамогай удзелу ў «Пагадненні мэраў».

— Да ініцыятывы падключаюцца прагрэсіўныя гарады, якія хочуць зрабіць больш, чым прадугледжвае дзяржпраграма. Напрыклад, ставяць задачы да 2050 года на 50% скараціць энергаспажыванне, астатнія 50% атрымліваць з аднаўляльных крыніц. Многія  да таго часу наогул імкнуцца дасягнуць поўнай кліматычнай нейтральнасці, перастаць аказваць згубнае ўздзеянне на змяненне клімату, — тлумачыць Іван Шчадранок.

Дарэчы, у нас аб такім жаданні ўжо заявіў Браслаўскі раён, які імкнецца стаць першым кліматычна нейтральным муніцыпа-літэтам у краіне. На гэта ЕС вы-дзеліў 735 тысяч еўра. Скарачэнне энергаспажывання дазволіць рэгіёну штогод эканоміць бюджэтныя сродкі.

Крыстаф Фрэрынг, кіраўнік каманды экспертаў праекта ЕС «Пагадненне мэраў — Усход», агучыў цікавы факт:

— Тую колькасць шкодных выкідаў, якую ўжо скарацілі гарады— падпісанты «Пагаднення мэраў» у краінах «Усходняга партнёрства», можна параўнаць з эфектам ад высадкі 850 мільёнаў дрэў, замены 630 мільёнаў лямпаў напальвання на святлодыёдныя і адмовы ад 12 мільёнаў легкавых аўтамабіляў.

ypopko@bk.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter