Заклалi «Вiраж»

У Лепельскiм райспажыўтаварыстве найбольш развiтым прадпрыемствам прыдарожнага сэрвiсу лiчыцца кафэ з сiмвалiчнай назвай “Вiраж”...

У Лепельскiм райспажыўтаварыстве налiчваецца восем прадпрыемстваў прыдарожнага сэрвiсу. Але найбольш развiтым, адпавядаючым сацыяльным стандартам лiчыцца кафэ з сiмвалiчнай назвай “Вiраж”.

Вобразна кажучы, гэты дом пры дарозе прыкметны як вугламi, так i пiрагамi. А знаходзiцца ён у пасёлку Бароўка Лепельскага раёна.

Пiрагi – гэта ў абагульняючым сэнсе. Тут можна пакаштаваць духмяны шашлык, курыцу-грыль, дранiкi, розныя салаты, бутэрброды, гарбату i каву… Адпачыць можна за партыяй у бiльярд у асобным пакоi. Хочацца больш пасiўнага адпачынку —  калi ласка, i такая зала ёсць.

Больш за ўсё ўразiла наступная зручнасць. Спецыяльна распрацаваная ў райспажыўтаварыстве iнфармацыя дазваляе за 20—30 км падарожнiку набраць нумар тэлефона кафэ “Вiраж” i заказаць патрэбную страву. Пры жаданнi вам хуценька пададуць патрэбны бутэрброд, заправяць тэрмас гарачай гарбатай, кавай, булёнам цi проста кiпенем i, што самае нечаканае, змераюць артэрыяльны цiск.

Прадпрыемства прыдарожнага сэрвiсу працуе з 7 гадзiн ранiцы i да 2 гадзiн ночы. За гэты час абслугоўвае прыкладна паўтысячы чалавек з грашовым абаротам у межах 4,5—5 мiльёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter