Заходзьце, госці

Міншчына плануе актыўнае развіццё турыстычнай галіны

Міншчына плануе актыўнае развіццё турыстычнай галіны.

У Год гасціннасці мае намер пашырыць сетку аб’ектаў аграэкатурызму і прыдарожнага сэрвісу Мінскі раён. Напрыклад, на тэрыторыі Міханавіцкага сельсавета плануюць адкрыць трэцюю аграэкасядзібу. Наведвальнікам будуць прапанаваны разнастайныя паслугі, у тым ліку майстар-класы ўмельцаў па стварэнні арыгінальных сувеніраў.

У мінулым годзе на тэрыторыі сельсавета на аўтадарозе Брэст—Масква адкрыўся комплекс «ПроЛив», дзе размешчаны станцыя тэхабслугоўвання для вялікіх грузавых аўтамабіляў, кафэ і гасцініца, а гэта больш за 100 работнікаў. Транспартная кампанія, якой належыць комплекс, збіраецца значна павялічыць аб’ём паслуг прыдарожнага сэрвісу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter