Захоўваючы спадчыну

У Гродне могуць з’явіцца чатыры новыя музеі. Адзін з іх плануюць прысвяціць Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур. Сёлета горад над Нёманам сустракаў ужо дзясяты — юбілейны — форум мастацтваў усіх нацыянальнасцей, прадстаўнікі якіх пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

У Гродне могуць з’явіцца чатыры новыя музеі. Адзін з іх плануюць прысвяціць Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур. Сёлета горад над Нёманам сустракаў ужо дзясяты — юбілейны — форум мастацтваў усіх нацыянальнасцей, прадстаўнікі якіх пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Фестываль нацыянальных культур стаў родапачынальнікам многіх творчых традыцый. У краіне праводзяцца выставы, форумы, творчыя сустрэчы, прысвечаныя гэтай тэме. Нядаўна ў Гродзенскім гарадскім Савеце дэпутатаў прагучала ідэя стварыць музей фестывалю. На думку гродзенскіх дэпутатаў, ён заслугоўвае таго, каб пра яго ведалі турысты, якія наведваюць Гродна. Праект па стварэнні музея будзе ўключаны ў гарадскую праграму “Спадчына” на 2016—2020 гады. Згодна з гэтай праграмай, якая існуе ў Гродне з 2000 года, рэалізуюцца музейныя і выставачныя праекты, праводзіцца даследчая праца, вядзецца распрацоўка экскурсійнатурыстычных маршрутаў, рэканструкцыя і рэстаўрацыя аб’ектаў культурнай спадчыны, устаноўка памятных знакаў і гэтак далей.

Як паведаміў старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Нікіцін, у праграму на 2016—2020 гады прапануецца ўключыць таксама праекты па адкрыцці ў горадзе яшчэ трох музеяў. Адзін з іх будзе прысвечаны стваральніку міжнароднай штучнай мовы эсперанта Людвіку Заменгофу, другі — пісьменніку Васілю Быкаву, 90гадовы юбілей якога адзначаюць сёлета ў краіне, а трэці — гісторыі гродзенскай мэрыі. Акрамя таго, дэпутаты разгледзяць магчымасць стварэння экспазіцыі “Падземны Гродна”, асновай якой стануць легенды і гістарычныя сведчанні, а таксама электроннае дасье копій страчаных у розны час культурных каштоўнасцей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter