Сразу два белорусских объекта вошли в топ-5 музеев СНГ

Захавальнікі скарбаў

Рэйтынг лепшых музеяў для наведванняў, віртуальных экскурсій і анлайн-тураў склаў расійскі турыстычны партал turstat.com. На першае месца эксперты паставілі Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі аказаўся другім, Нацыянальны музей Казахстана ў Нур-Султане — трэцім. Чацвёртае месца атрымаў яшчэ адзін беларускі аб'ект — Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». А замкнуў пяцёрку Цэнтральны дзяржаўны музей Казахстана ў Алматы.


Таксама ў дзясятку лепшых увайшлі нацыянальныя і гістарычныя музеі ў Баку, Ерэване, Ташкенце, Кішынёве і Душанбэ. Як удакладняюць супрацоўнікі партала, рэйтынг быў складзены па выніках аналізу папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў па гэтых установах культуры.



Да прыкладу, на сайце музея-запаведніка «Нясвіж» niasvizh.by можна здзейсніць віртуальныя экскурсіі па палацава-паркавым ансамблі Радзівілаў, Ратушы і Слуцкай браме. А ў раздзеле «Музейная скарбніца» на сайце Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі histmuseum.by — пазнаёміцца з яго найбольш каштоўнымі экспанатамі. На партале прадстаўлены не толькі якасныя фотаздымкі аб'ектаў, але і іх падрабязныя апісанні. Наведвальнікі могуць даведацца, напрыклад, што залаты віты бранзалет XII стагоддзя быў зной­дзены падчас раскопак Мінскага замчышча і перададзены ў фонды музея ў 1965 годзе Інстытутам гісторыі НАН. А скрыпка ручной работы знакамітага італьянскага майстра Джавані Паола Маджыні была створана ў 1596 годзе і набыта ў прыватнай асобы ў 1973-м. І ўсе гэтыя веды можна атрымаць, не пакідаючы кватэры. Яшчэ больш інфармацыі, экспанатаў, экскурсій, квэстаў, інтэрактыўных гульняў чакаюць наведвальнікаў у сценах беларускіх музеяў.

mila@sb.by

Фота histmuseum.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter