Загадка палескага слова

Яго таямнiцу ў размове з карэспандэнтам «Р» тлумачыць вядомы паэт Алесь Каско, творчасць якога каранямi звязана з Ганцаўшчынай «Неверагодная рэч, што гэты край да Якуба Коласа ў вочы не бачыў жывога пiсьменнiка», — пiсаў у свой час, маючы на ўвазе Ганцаўшчыну, выдатны крытык i лiтаратуразнавец Уладзiмiр Калеснiк, пад магутным настаўнiцкiм крылом якога вырасла не адно пакаленне лiтаратурных талентаў Берасцейшчыны. Тым дзiвосней тая ўспышка менавiта тут сузор’я паэтычных зорак, маючых асаблiвую прыкметнасць на лiтаратурным небасхiле ўсёй Беларусi. Гэты палескi цуд Уладзiмiр Калеснiк тлумачыў, аналiзуючы творчасць аднаго з мацнейшых тутэйшых паэтаў Мiхася Рудкоўскага, якi родам з вёскi Востраў. Ён вывеў формулу таленту Рудкоўскага i яго землякоў — паплечнiкаў па паэтычным цэху, у аснове якога, на думку вучонага, тры эстэтычныя крынiцы. Першая — гэта самавiтае жыццё палескай вёскi з яе працоўна-патрыярхальнымi цнотамi, звычаямi, казачнымi традыцыямi, другая — яшчэ жывая балючая рана адгрымелай вайны, трэцяя — экзатычная прырода Палесся. Але ж змест гэтай формулы парушае логiку рэчаiснасцi. Падобныя ўмовы для паэтычнага асэнсавання навакольнага свету icнавалi амаль у кожнай палескай вёсцы ад Столiнскiх балот да дуброў Белавежскай пушчы. Чаму ж Ганцаўшчына стала такiм высокiм i ўнiкальным у паэтычным сэнсе палескiм Парнасам? З гэтага пытання пачынаецца размова з Алесем Каско... На здымку: (злева направа) Уладзiмiр КАЛЕСНIК, Вiктар ГАРДЗЕЙ, Алесь КАСКО, брэсцкi мастак Сяргей КАЗАК у музеi Якуба Коласа ў вёсцы Люсiна.

Яго таямнiцу ў размове з карэспандэнтам «Р» тлумачыць вядомы паэт Алесь Каско, творчасць якога каранямi звязана з Ганцаўшчынай

«Неверагодная рэч, што гэты край да Якуба Коласа ў вочы не бачыў жывога пiсьменнiка», — пiсаў у свой час, маючы на ўвазе Ганцаўшчыну, выдатны крытык i лiтаратуразнавец Уладзiмiр Калеснiк, пад магутным настаўнiцкiм крылом якога вырасла не адно пакаленне лiтаратурных талентаў Берасцейшчыны. Тым дзiвосней тая ўспышка менавiта тут сузор’я паэтычных зорак, маючых асаблiвую прыкметнасць на лiтаратурным небасхiле ўсёй Беларусi. Гэты палескi цуд Уладзiмiр Калеснiк тлумачыў, аналiзуючы творчасць аднаго з мацнейшых тутэйшых паэтаў Мiхася Рудкоўскага, якi родам з вёскi Востраў. Ён вывеў формулу таленту Рудкоўскага i яго землякоў — паплечнiкаў па паэтычным цэху, у аснове якога, на думку вучонага, тры эстэтычныя крынiцы. Першая — гэта самавiтае жыццё палескай вёскi з яе працоўна-патрыярхальнымi цнотамi, звычаямi, казачнымi традыцыямi, другая — яшчэ жывая балючая рана адгрымелай вайны, трэцяя — экзатычная прырода Палесся. Але ж змест гэтай формулы парушае логiку рэчаiснасцi. Падобныя ўмовы для паэтычнага асэнсавання навакольнага свету icнавалi амаль у кожнай палескай вёсцы ад Столiнскiх балот да дуброў Белавежскай пушчы. Чаму ж Ганцаўшчына стала такiм высокiм i ўнiкальным у паэтычным сэнсе палескiм Парнасам? З гэтага пытання пачынаецца размова з Алесем Каско.

— Алесь, чаму ж менавiта Ганцаўшчына стала месцам унiкальнай мовазнаўчай з’явы i цi не памылiўся Уладзiмiр Калеснiк, вызначаючы яе каранi?

— Вядома ж, не. Гэта стане зразумелым, калi да ягонай навуковай высновы падысцi дакладней. Развiваючы яе, сам Калеснiк пiсаў, што «ўсё таленавiтае, што тут (на Ганцаўшчыне. — Аўт.) нараджалася, iшло ў фальклор. Гэты куток палескай цалiны вякамi накоплiваў творчыя сiлы, каб, абудзiўшыся ў добры час, закаласiцца ядранiстым калоссем вобразаў». Пацвярджэнне таму — дзейнасць у Ганцавіцкім краі вучонага-фалькларыста, публiцыста Аляксандра Сержпутоўскага, якi, дарэчы, на рубяжы двух мiнулых стагоддзяў жыў на хутары побач з маёй роднай вёскай Чудзiн. Лiчу, што дзякуючы менавiта гэтаму майму земляку спадчына мясцовай народнай творчасцi i тутэйшыя дыялекты не сцёрлiся ў перыпетыях мiнулага i сучаснага i да сённяшняга дня падпiтваюць творчасць як сталых паэтаў i пiсьменнiкаў, якiя жывуць удалечыні ад малой радзiмы, так i тых, хто пачынае тут свой творчы шлях. Вось перада мной выданне 1911 года. Гэта надрукаваны ў Санкт-Пецярбургу «Грамматический очерк белорусского наречия деревни Чудин Слуцкого уезда Минской губернии», грунтоўна падрыхтаваны Аляксандрам Сержпутоўскiм, якi набыў сусветную вядомасць як збiральнiк цудоўных мясцовых казак, апрацаваных iм па-майстэрску. Год выдання i цiкавы сваёй унiкальнасцю змест сведчаць аб тым, што яшчэ ў далёкiм мiнулым мовазнаўцаў здзiўляў ганцавiцкi фенoмен, таямнiца якога збераглася да сучаснасцi.

Падарункам лёсу гэтаму краю можна лiчыць прыезд у пачатку мiнулага стагоддзя на Ганцаўшчыну Якуба Коласа. Ён працаваў настаўнiкам у вёсцы Люсiна, навакол якой таксама прабудзiў адчуванне глыбiнi i паэтычнасцi роднай мовы ў многiх маладых сэрцах. Сведкам самаадданай краязнаўчай i лiтаратурнай працы тут вядомага журналiста i пiсьменнiка Васiля Праскурава давялося быць у мiнулым стагоддзі i мне. Дзякуючы ягонай падтрымцы тых, хто спрабаваў свае здольнасцi на лiтаратурнай нiве, востраму пачуццю патэнцыялу моладзi, прафесiйнай карэкцiроўцы першых яе практыкаванняў, многiя мае землякi знайшлi сябе не толькi ў журналiстыцы, але i ў самых розных напрамках лiтаратуры. Cярод iх, напрыклад, быў Вiктар Гардзей, які працаваў у ганцавiцкай раённай газеце пад апекай тагачаснага рэдактара Васiля Праскурава. А Вiктар стаў маім першым і самым важным дарадцам на пачатковым шляху ў паэзію. Ужо тады я захапляўся глыбінёй вершаваных радкоў Мiхася Рудкоўскага. Сам па сабе ён быў чалавек даволi замкнуты, паглыблены ў свае асабicтыя пачуцці, але з-пад яго пяра выходзiлi такiя шчырыя вершы, што не было патрэбы блiзкага знаёмства з паэтам, каб адчуць яго душу і прасякнуцца яго філасофска-паэтычным разуменнем спрадвечных чалавечых каштоўнасцей. Важную ролю ў станаўленні ганцавіцкай школы паэтаў і празаікаў адыграў і Уладзiмiр Калеснiк. Будучы родам з багатай на ўнікальныя куткі прыроды і таленты Гродзеншчыны, ён таксама быў уражаны прыгажосцю лясоў і азёр майго роднага краю, яго моўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў перададзеных з пакалення ў пакаленне казках, песнях, прыказках i прымаўках. У творчым сэнсе ён стаў бацькам для многіх маіх землякоў. Тут, у ганцавiцкай раёнцы, фармiравалася журналiсцкае майстэрства i набываў моц паэтычны дар Міколы Антаноўскага, якi зараз узначальвае газету «Раённыя буднi» ў Пружанах. Як паэт прыкладна ў той жа час стаў вядомы ўсёй Беларусi Мікола Купрэеў, які працаваў завучам i настаўнiкам у вёсцы Чудзiн. Творчасць яго таксама непарыўна звязана з нашым Палессем.

— Дарэчы, цiкавасць да творчасцi гэтага самавiтага паэта, які пайшоў ужо ад нас, у апошнi час узрастае не толькi сярод прафесiяналаў ад лiтаратуры, але i сярод шырокага кола аматараў паэзii...

— Не толькi паэзii. За апошнія гады свайго жыцця ён напicаў шэраг празаiчных твораў, якiя пасля ўжо яго смерцi былi выдадзены асобнай кнiгай пад агульнай назвай «Палеская элегiя». У іх, на мой погляд, Мікола Купрэеў ажывіў многія ўспаміны маладосці, якія звязаны з людзьмi i прыродай Ганцаўшчыны, і выказаў свой светапогляд, што сфарміраваўся за гады няпростага і цяжкага жыцця. Гэта быў чалавек найвышэйшай унутранай культуры і эрудыцыі, якому заўжды было што сказаць свайму чытачу як у паэтычных радках, так і ў прозе. Нягледзячы на знешнюю грамадскую пасiўнасць, абыякавасць у бытавых адносінах, ён валодаў сiлай творчай дыcцыплiны i адказнасцi перад чытачамi i калегамi па паэтычным цэху. Звярнуўшыся да прозы, Мікола Купрэеў паабяцаў кожны год аддаваць у друк па адной аповесцi, i толькi cмерць адмянiла гэты зарок, выконваючы якi, ён напicаў пяць цудоўных твораў у прозе, цалкам асэнсаваць якія лiтаратуразнаўцам яшчэ толькi належыць.

— Неразгаданай загадкай застаецца выхад у свет беларускiх, у прыватнасцi ганцавiцкiх, паэтаў пасляваеннага пакалення. А як складваюцца справы на палескiм Парнасе сёння, цi ёсць тут маладыя, яшчэ нiкому не вядомыя таленты, вартыя дастойна прыняць эстафету ад старейшага пакалення майстроў слова?

— Натуральна, ёсць. Каб падняцца на цяжкім шляху да вяршынь Мiхася Рудкоўскага, Вiктара Гардзея, iм патрэбна яшчэ шмат i шмат працаваць. У гэтым мы з калегамi намагаемся, як найбольш iм дапамагчы. Маю на ўвазе тых, хто сядзiць яшчэ за школьнымi цi ўнiверсiтэцкiмi сталамi. А Анатоль Трафiмчык, Святлана Локтыш, Яўген Сергiеня i некаторыя iншыя ўжо заявiлi пра сябе самастойнымi кнiжкамi, цiкавымi i адметнымi. Так што анiякiх падстаў няма сумнявацца ў будучынi майго лiтаратурнага краю, разгадка таямнiц якога працягваецца.

На здымку: (злева направа) Уладзiмiр КАЛЕСНIК, Вiктар ГАРДЗЕЙ, Алесь КАСКО, брэсцкi мастак Сяргей КАЗАК у музеi Якуба Коласа ў вёсцы Люсiна.

-------------------------------------

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, у Ганцавічах.

З года ў год гэта свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны і духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.

Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём і творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пісьменства ў гэтых памятных мясцінах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія занатаваны ў яго кнігах. І галоўныя з іх — павага да простага чалавека, маральная чысціня, высакароднасць і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Менавіта на такім падмурку і будуецца ідэалогія сучаснай Беларусі. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры і падтрымліваць творцаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

---------------------------------------

Участникам и гостям празднования Дня белорусской письменности

Дорогие друзья!

Рад приветствовать вас в городе Ганцевичи Брестской области на замечательном празднике белорусской письменности, ставшем в последние годы ярким символом духовной силы, нравственной чистоты, творческого развития и тесной связи с общеславянскими истоками.

История этого прекрасного белорусского города связана с именем всемирно известного белорусского песняра Якуба Коласа, творчеством современных поэтов и писателей, среди которых Алесь Каско, Михась Рудковский, Василий Проскуров и другие.

Этот праздник — дань уважения предкам, заложившим фундамент просвещения и письменности, всем тем, кто своими произведениями украсил отечественную и мировую литературу.

С уважением отмечаю, что Республика Беларусь по праву является продолжателем лучших традиций в области книгопечатания.

В рамках празднования Дня белорусской письменности экспонируется стенд «Издательские проекты Союзного государства», состоятся презентации реализуемых и новых союзных проектов в этой сфере.

Этот праздник на белорусской земле представляет собой возможность творческих встреч и профессиональных диалогов авторов и читателей, издателей и полиграфистов, позволит участникам ознакомиться с новинками книжной индустрии и будет способствовать укреплению хозяйственных и творческих связей, в том числе между Беларусью и Россией.

Позвольте искренне пожелать всем участникам празднования Дня белорусской письменности духовного возвышения от общения с мудрым и прекрасным, радостных встреч с новым и интересным, добра и благополучия!

С уважением Госсекретарь Союзного государства Павел Бородин

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter