Какие документы нужны для вступления в право наследства

Задайте вопрос нотариусу


Адказвае натарыус Вiцебскай натарыяльнай акругi Жанна Каваленка.

Ёсць варыянты

Ці магу я ўзяць сваю ўнучку для складання завяшчання або перадаць праз яе завяшчанне натарыусу?

Не, так зрабіць вы не можаце. Калі гэта зробіць хтосьці за вас, то ў такім выпадку ваша завяшчанне будзе лічыцца несапраўдным. Наогул існуе тры віды завяшчання: першы — вы пішаце яго ўласнаручна, другі — завяшчанне запісвае з вашых слоў натарыус у прысутнасці аднаго сведкі, трэці — закрытае завяшчанне, калі вы пішаце завяшчанне самастойна дома, кладзяце яго ў канверт і прыходзіце ў натарыяльную кантору з двума сведкамі.

Да сведак заканадаўствам прадугледжаны пэўныя патрабаванні: імі не могуць быць натарыус, асоба, на чыю карысць складаецца завяшчанне, муж (жонка) асобы, дзеці, бацькі, унукі, праўнукі. Таксама яны павінны быць дзеяздольнымі, пісьменнымі, разумець сутнасць усяго, што адбываецца, валодаць у поўнай меры мовай (акрамя закрытага завяшчання), акрамя таго захоўваць тайну натарыяльных дзеянняў.

У выпадку калі вы не напішаце завяшчанне, права наследавання пяройдзе па законе. Да спадчыннікаў першай чаргі па законе адносяцца бацькі, муж (жонка), дзеці.

Спатрэбяцца дакументы

Памёр мой родны дзядзька, у яго засталіся дом і зямельны ўчастак у Полацкім раёне. Ніякіх родных, акрамя мяне, якія маглі б стаць спадчыннікамі, няма. Я жыву ва Ушацкім раёне. Што мне трэба зрабіць для атрымання спадчыны?

Вам неабходна звярнуцца ў натарыяльную кантору Полацкага раёна і горада Полацка на працягу паўгода і падаць натарыусу заяву аб прыняцці спадчыны. Паколькі дзядзька не пакінуў завяшчання ў ваш адрас, неабходна бу­дзе даказаць факт роднасных адносін з ім — прад’явіць пасведчанне аб нараджэнні ваша, дзядзькі і бацькі, ваша пасведчанне аб заключэнні шлюбу. Таксама трэба пацвердзіць факт смерці адпаведным пасведчаннем. Спатрэбяцца і дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на дом і зямлю.

Паколькі вы пражываеце ва Ушацкім раёне, у вас ёсць магчымасць скласці заяву ў натарыяльнай канторы Ушацкага раёна і выслаць яе натарыусу ў Полацк. Як зручней — рашаць ужо вам.
Хотите узнать, что такое рента, как составить завещание или получить наследство? Присылайте любые вопросы, касающиеся нотариальной деятельности, на адрес infong@sb.by и находите на них ответы в нашей рубрике.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter