В январе-июле в Беларуси планируется ввести 2,24 млн квадратных метров жилья

Заданнi дадому

Кватэрнае пытанне застаецца актуальным ва ўсе часы. Цiкавасць да яго не спала нават на фоне пандэмii. Ды i будгалiна не здала пазiцый. Больш за тое, у сферы рыхтуецца шэраг змяненняў, якiя ў будучым спросцяць будаўнiцтва жылля для чаргавiкоў. Аб чым iдзе гаворка, даведалася карэспандэнт «Р».

Да канца года ў Мiнску плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю 53 шматкватэрныя жылыя дамы.
Фото  БЕЛТА

Акцэнт — на спадарожнiкi

У краiне па вынiках сямi месяцаў з пачатку года плануецца ўвесцi мiнiмум 2,24 млн квадратных метраў жылля. Нагадаем, план на 2021-ы — 4 млн «квадратаў». Што тычыцца жылля з дзяржпадтрымкай, то з мiльёна квадратных метраў, запланаванага на год, у студзенi — лiпенi павiнны здаць 691 «квадрат». Зрэшты, ёсць рэгiёны, якiя ўжо наблiзiлiся да зададзенай адзнакi, а то i перасягнулi яе. Намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення будаўнiцтва i жыллёвай палiтыкi — начальнiк упраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнбудархiтэктуры Аляксандр Аўраменка агучыў журналiстам некаторыя лiчбы. Так, у Брэсцкай вобласцi пры плане будаўнiцтва 200 тысяч квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай за сем месяцаў будзе ўведзена 153,9 тысячы «квадратаў», у Гродзенскай пры плане ў 110 тысяч чакаецца ўвод 117 тысяч, i праца там не спыняецца. У Мiнску ў студзенi — лiпенi пабудавана 106,8 тысячы квадратных метраў з 124 тысяч, запланаваных да ўводу сёлета.

Старшыня камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый Мiнгарвыканкама Iрына Гонтарава спынiлася на планах будаўнiцтва ў Мiнску падрабязней. Так, да канца года тут плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю 53 шматкватэрныя жылыя дамы. Гэта дасць магчымасць выканаць заданне па будаўнiцтве 600 тысяч квадратных метраў жылля.

sb.by

Асноўнымi пляцоў-камi для будаўнiцтва жылля ў Мiнску застаюцца межы вулiц Шаранговiча — Гарэцкага — Рафiева, дзе забудова завяршаецца. А таксама межы вулiц Шышкiна — Куляшова, мiкрараёны Лошыца i Чыжоўка, а яшчэ жылы комплекс «Мiнск-Мiр» для камерцыйнага жылля.

Зрэшты, вiдавочная пераарыентацыя будаўнiцтва ў гарады-спадарожнiкi. Сёлета ў Смалявiчах для мiнскiх чаргавi-коў плануецца ўвесцi тры дамы на 293 кватэры. На iх прэтэндуе 1,5 тысячы сем’яў — столькi заявак было пададзена. Дарэчы, на здадзены летась дом на 192 кватэры попыт з боку мiнчан таксама быў высокi — прэтэндавала 759 сем’яў.

— Усяго ў гэтай забудове ў Смалявiчах запланавана ўвесцi 19 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай каля 146 тысяч квадратных метраў, або 2,2 тысячы кватэр, — нагадала Iрына Гонтарава. — У сацыяльную iнфраструктуру ўвойдуць два дзiцячыя садкi на 230 месцаў кожны, адна школа на 1020 месцаў, будынак службы ЖКГ, а таксама iнжынерна-транспартная iнфраструктура, неабходная для працы гэтых аб’ектаў.

Аляксандр Аўраменка падкрэслiў, што з мiнскiх гара-доў-спадарожнiкаў пакуль актыўна асвойваюцца Сма-лявiчы:

— Астатнiя на падыходзе. Можна было б рабiць усё адразу, да гэтага будгалiна гатова, але ўсё ўпiраецца ў бюджэт. Таму зараз iнтэнсiўна развiваюцца Смалявiчы, па iншых гарадах дакументы i разлiкi, горадабудаўнiчыя планы рыхтуюцца. Паралельна з падрыхтоўкай дакументаў будаўнiцтва ў iх iдзе, хай i не зусiм тымi тэмпамi, якiмi б нам хацелася.

Фото  БЕЛТА

Дзяржпадтрымка — у дапамогу

Тым часам для грамадзян, якiя прэтэндуюць на дзяржпадтрымку пры будаўнiцтве, Мiнбудархiтэктуры рыхтуе змены. Адпаведны праект указа ўжо ў стадыi завяршэння.

— Блiзяцца змены ў два ўказы аб дзяржпадтрымцы пры будаўнiцтве — Указ № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаў-лення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў» i № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўнiцтве (рэ-канструкцыi) жылых памяш-канняў». Цяпер ёсць праект змен, праца над iм практычна скончана. Калi дакумент будзе канчаткова ўзгоднены, яго прадставяць на падпiсанне Прэзiдэнту, — апiсаў становiшча спраў Аўраменка. — Дакумент даволi аб’ёмны. Мне б не хацелася прыспешваць падзеi i распавядаць пра закладзеныя ў iм новаўвядзеннi, але ў той цi iншай ступенi ён адлюстроўвае магчымасць пераносу чаргi мiнчанiна ў iншы населены пункт з захаваннем права на атрыманне дзяржпадтрымкi пры будаўнiцтве.

Нагадаем, раней у Мiнбуд-архiтэктуры расказалi аб такой навацыi, патлумачылi неабходнасць яе прыняцця тым, што ў Мiнску i iншых буйных гарадах людзi дзесяцiгоддзямi стаяць на чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Пры гэтым некаторыя не супраць пераехаць у iншы горад цi вярнуцца ў свой родны, але адзiн са «стопаў» — страта ўжо наяўнай чаргi, за якой пражытыя гады.

— Каб грамадзяне маглi рэалiзаваць сваё права на жыллё, рыхтуюцца праекты нарматыўна-прававых актаў. Той, хто стаiць пэўную колькасць гадоў на чарзе i не хоча больш чакаць, можа пабудавацца ў iншым месцы краiны. У выбраны райцэнтр трэба падаць сваю заяўку. Калi там будзе будавацца жыллё, з улiкам заявак вобласць выдзелiць у доме патрэбны працэнт для такiх людзей. I тады грамадзяне пойдуць будавацца ў рэгiёны, не чакаючы чаргi ў тым буйным населеным пункце, дзе жывуць цяпер, — тлумачыў раней Аўраменка.

Каб грамадзяне маглi рэалiзаваць сваё права на жыллё, рыхтуюцца праекты нарматыўна-прававых актаў.
ФотА Юрыя МАзАлеўскАгА

Акрамя таго, праект указа павiнен урэгуляваць праблемныя пытаннi, якiя ўзнiклi падчас дзеяння згаданых вышэй указаў. Гаворка iдзе аб пытаннях будаўнiцтва цi пакупкi жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай. Дакумент таксама накiраваны на дадатковую абарону iнтарэсаў шматдзетных сем’яў, а яшчэ — iнтарэсаў членаў сем’яў крэдытаатрымальнiкаў.

druk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter