Минск
+4 oC
USD: 2.05
EUR: 2.26

Развитие городов-спутников, земля для многодетных и цены: специалисты проанализировали тренды на рынке строительства индивидуального жилья

Заданне на дом

Пра запатрабаванасць індывідуальнага жылля лепш за ўсё скажуць лічбы. Сёння на яго долю прыпадае больш за 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму жыллёвага будаўніцтва. І штогод узводзіцца каля 1,7 млн ​​квадратных метраў. Толькі за 8 месяцаў гэтага года пабудавана больш за 1 млн квадратных метраў. Вялікая ўвага надаецца ўзвядзенню індывідуальнага жылля для мнагадзетных — каля 5 тысяч  сямей ужо накіравана на будаўніцтва. Чакаецца, што сёлета каля тысячы з іх атрымаюць ключы ад уласных дамоў.

Урачыстае адкрыццё цаглянага таунхауса для шматдзетных адбылося не так даўно ў Астрашыцкім Гарадку, дзе ключы ад новага жылля атрымалі 10 сем’яў. Пабудова ўяўляе сабой жылы блакаваны дом, які складаецца з дзесяці блок-секцый.  Кожная ўяўляе сабой двухпавярховую кватэру на адну сям’ю з убудаваным гаражом і гасцявым машына-месцам.
Фото: БЕЛТА

Начальнік аддзела жыллёвага будаўніцтва ўпраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Кацярына Усянкова падкрэслівае: даведзенае Урадам заданне выконваецца ў поўнай меры і нават перавыконваецца.

— Сёлета 47 працэнтаў ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля прый­шлося менавіта на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. У асноўным яно вядзецца ў сельскіх населеных пунктах: там пабудавана каля чатырох тысяч дамоў. У чарзе на гэта жыллё — каля 60 тысяч чалавек. У гэтым годзе накіравалі каля 5 тысяч мнагадзетных сямей на будаўніцтва індывідуальных дамоў. У 2020-м плануецца пабудаваць каля 4 млн квадратных метраў жылля, з іх каля 44 працэнтаў складзе індывідуальнае жыллёвае будаў­ніцтва.

Дарэчы, будаўніцтва інды­відуальнага жылля можа разві­вацца больш актыўнымі тэмпамі. Стрымлівае няпоўнае забеспячэнне ўчасткаў інфра­структурай. Калі ля ўчастка ёсць пад’язная дарога, можна паставіць лініі электраперадачы, зрабіць водаправод, там лягчэй пабудаваць жыллё. Калі ўчастак без інфраструктуры, узнікае пытанне аб мэтазгоднасці будаўніцтва. А  жадаючых атрымаць зямельны ўчастак для будаўніцтва дома дастаткова: толькі ў Мінскай вобласці каля 30 тысяч чалавек. Зразумела, што самы вялікі попыт на ўчасткі каля Мінска. Сёння больш за 17 тысяч мінчан стаяць у чарзе на атрыманне ўчастка ў Мінскім раёне. І жыллёвае пытанне ўлады прапануюць вырашыць праз будаўніцтва ў гарадах-спадарожніках. Тым больш што ў іх абноўленых генпланах закладваецца якраз развіццё малапавярховай забудовы, расказаў намеснік старшыні камітэта архітэктуры і будаўніцтва Мінаблвыканкама, галоўны архітэктар Мінскай вобласці Вадзім Нікалаенка.

Сёлета 47 працэнтаў ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля прыйшлося менавіта на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.
Фота Аляксея СТАЛЯРОВА

— У 2016 годзе распрацаваны генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў. Там закладзены такія ж нарматывы, які для Мінска. Час мяняецца, і мы ўбачылі пэўныя тэндэнцыі і задумаліся, як зрабіць горад-спадарожнік прывабным. Адна з такіх прапаноў —  паніжэнне паверхавасці і стварэнне больш камфортнага асяроддзя для пражывання. Прааналізавалі сітуацыю ў Смалявічах: развіццё мікрараёна Паўночны Захад забуксавала, адзін дом пабудавалі, далей не было руху. У той жа час усе тэрыторыі, прызначаныя для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, аказаліся  запатрабаванымі. Там няма свабодных тэрыторый: людзі бяруць гэтыя ўчасткі  і хочуць жыць у такім жыллі. Вакол гэтых гарадоў ёсць тэрыторыі, дзе можна развівацца. Навошта нам гнацца за высокай паверхавасцю? Таму прынялі рашэнне і заняліся карэкціроўкай генпланаў.

Прапануецца разам з будаў­ніцтвам жылля для мінчан, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, фарміраваць участкі для выстаўлення на аўкцыён. Такія задачы пастаўлены перад распрацоўшчыкамі дакументацыі. Комплексна забудоўваць такія землі змогуць як дзяржаўныя, так і прыватныя забудоўшчыкі. Праектаў хутка ўзведзеных катэ­джаў у айчынных дома будаў­нічых камбінатаў хапае, ды і кошт  даступны. Альтэрнатывай катэджам у гарадах-спадарожніках могуць стаць таўнхаусы. Не выключана, што прататыпам паслужыць праект, рэалізаваны для мнагадзетных сямей у Астрашыцкім Гарадку.

sichevich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
5
Загрузка...