К 2030 году наша страна планирует достичь значения энергетической самостоятельности в 18 процентов

Задача немясцовага значэння

Асаблiвасць эканомiкi Беларусi заключаецца ў тым, што доля газу, які расходуецца для вытворчасцi цеплавой i электрычнай энергii, складае каля 90 працэнтаў. З-за гэтага ўзнiкае праблема энергетычнай залежнасцi. Як паведамiў дырэктар ДНУ «Iнстытут эканомiкi НАН Беларусi» Васiль Гурскi, яе рашэнне — у дыверсiфiкацыi палiўна-энергетычнага балансу краiны за кошт уключэння мясцовых палiўных рэсурсаў i аднаўляльных крынiц энергii. Гэта надзвычай важны напрамак палiтыкi ў энергетычнай сферы.

Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца сацыяльна значным прадуктам.

Васiль Гурскi падкрэслiў, што аднаўляльныя крынiцы энергii i мясцовыя палiўныя рэсурсы не разглядаюцца як канкурэнты вуглевадародаў. Аптымальныя суадносiны выкарыстання аднаўляльных i традыцыйных крынiц энергii — па чвэрцi ад атамнай электрастанцыi, прыроднага газу, перапрацоўкi цвёрдых бытавых адходаў i аднаўляльных крынiц энергii. Спецыялiсты лiчаць, што краiны, якiя забяспечылi гэты баланс, дасягнулi энергетычнай бяспекi.

За кошт нядаўна ўведзенай у эксплуатацыю БелАЭС наша краiна магла б забяспечваць да 40 працэнтаў сваiх патрэб, а астатняе закрываць за кошт газу, якi паступова будзе замяшчацца аднаўляльнымi крынiцамi энергii i мясцовымi вiдамi палiва. Да 2030 года плануецца дасягнуць значэння энергетычнай самастойнасцi ў 18 працэнтаў.

Мясцовыя палiўна-энергетычныя рэсурсы — гэта драўнiна, торф, цвёрдыя бытавыя адходы. Неабходна далейшае пашырэнне вытворчасцi палiўных драўняных пелет, торфабрыкету, перапрацоўкi ЦБА, удасканаленне iнфраструктуры па нарыхтоўцы i транспарцiроўцы драўнянага палiва, стварэнне i арганiзацыя ў ЖКГ магутнасцей па вытворчасцi палiва з цвёрдых камунальных адходаў.

На тэрыторыi краiны можна здабываць i гаручыя сланцы. Але для гэтага патрэбны сур’ёзныя тэхналагiчныя распрацоўкi, эканамiчнае абгрунтаванне.

Як паведамiў вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi «Аднаўляльная энергетыка» Iнстытута энергетыкi НАН Мiхаiл Малько, цяпер у краiне — як правiла, у невялiкiх гарадах — дзейнiчаюць 11 мiнi-ЦЭЦ магутнасцю ад аднаго да чатырох мегават у гадзiну. Працуюць яны на драўняным палiве або ў спалучэннi яго з торфам. Iх уклад у агульны энергетычны баланс — каля шасці працэнтаў.

Акрамя таго, у краiне распрацаваны праект праграмы мадэрнiзацыi тарфяных вытворчасцей да 2025 года. Пра гэта расказаў начальнiк упраўлення тарфяной прамысловасцi ДВА «Белпалiвагаз» Мiхаiл Хамiцэвiч. Яе асноўная мэта — дыверсiфiкацыя палiўна-энергетычнага балансу рэспублiкi за кошт выкарыстання тарфяной прадукцыi, забеспячэнне ў поўным аб’ёме тарфяным палiвам спажыўцоў, а таксама забеспячэнне бясстратнай працы арганiзацый тарфяной галiны. Для ўпарадкавання выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння, лясных угоддзяў, урэгулявання пытанняў выкарыстання тарфяных радовiшчаў памiж вытворцамi тарфяной прадукцыi, сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, Мiнiстэрствам прыроды i Мiнiстэрствам энергетыкi распрацавана стратэгiя па захаваннi i рацыянальным выкарыстаннi тарфянiкаў.

Дыверсіфікацыя паліўна-энергетычнага балансу краіны дапаможа вырашыць праблему энергетычнай залежнасці.

У 18 арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць здабычу торфу i вытворчасць прадукцыi з яго, працуе больш за тры тысячы чалавек. Кацельнымi арганiзацый тарфяной галiны ацяпляецца 14 жылых пасёлкаў.

Асноўная палiўная прадукцыя — тарфяныя брыкеты, фрэзерны торф, тарфяная сушанка, кускавы торф. Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца сацыяльна значным прадуктам, бо выкарыстоўваюцца на аб’ектах сацыяльнай iнфраструктуры. Iмi ацяпляецца каля 200 тысяч прыватных домаўладанняў.

У апошнiя гады на цэментных заводах уведзены ў эксплуатацыю дзве лiнii па падрыхтоўцы i спальваннi палiўных брыкетаў, а таксама рэалiзаваны праект па спальваннi тарфяной сушанкi. Сярод стратэгiчных задач галiны — павелiчэнне тарфянога палiва на аб’ектах цэментнай галiны да 511 тысяч тон у год, а таксама працяг працы па пераводзе цеплакрынiц ЖКГ на тарфяное палiва — фрэзерны торф.

На тэрыторыi Беларусi запасы торфу ацэньваюцца прыкладна ў 2,4 млрд тон. З iх для прамысловай распрацоўкi прыдатна больш за 300 млн тон. Праца цяпер вядзецца на 40 тарфяных распрацоўках з 9000 радовiшчаў. Штогод у краiне здабываюць каля 2 млн тон торфу, з якiх вырабляюць прыблiзна 1 млн тон тарфяной прадукцыi.

Спажыванне 1 млн тон тарфяной прадукцыi дазваляе замяшчаць каля 450 млн кубаметраў газу ў год.


nevmer@sb.by

Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца сацыяльна значным прадуктам.

Дыверсіфікацыя паліўна-энергетычнага балансу краіны дапаможа вырашыць праблему энергетычнай залежнасці.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter