Задача мае рашэнне.

Дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску. Ірына ДЗЯРГАЧ, “НГ” за 16.01.2010 г.

Дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску.

Ірына ДЗЯРГАЧ, “НГ” за 16.01.2010 г.

Вольга АНІСІМАВА, Полацк:
— Згодна з героем публікацыі: трэба пачаць з сябе. Сёння ніхто не забараняе размаўляць па-беларуску. Я гэта раблю з таго часу, як закончыла філфак БДУ, а было гэта амаль трыццаць гадоў таму. І мая сяброўка, дарэчы, хімік, выкладае дзецям прадмет на роднай мове. І яны паспяхова здаюць тэсціраванне, паступаюць у інстытуты. Вельмі падабаецца, калі на вуліцы чуеш родную мову з вуснаў маладых людзей. Яны, на маю думку,  лічаць гэта пэўнай “фішкай”: так можна звярнуць на сябе ўвагу. Мілагучная, прыгожая наша мова, чаму ж не ўводзіць яе ва ўжытак больш шырока? Прыклад вучонага, пра якога напісала “Народная газета”, паказвае, што зрабіць гэта нескладана, было б жаданне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter