Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Прысуджаны прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за 2017 год

За творчасць і працу

На пачатку года прэстыжныя прэміі па традыцыі атрымліваюць людзі розных прафесій: святары, навукоўцы, урачы... Адпаведны Указ і сёлета падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Сярод лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” — Беларускі саюз жанчын, урачы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.  Аляксандрава, калектыў Нацыянальнай бібліятэкі за працу па факсімільным аднаўленні кніжнай спадчыны Ф. Скарыны. Ушанаваны і протаіерэй, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у пасёлку Івянец Валожынскага раёна Міншчыны Віктар Перагудаў, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Абу-Бекір Шабановіч.

Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта адзначаны аўтарскія калектывы Беларускай акадэміі мастацтваў, выдавецкага цэнтра “Марка” Белпошты, “Агенцтва тэленавін” Белтэлерадыёкампаніі. У ліку лаўрэатаў — калектывы Акцябрскага раённага дома рамёстваў ды Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Мінскканцэрта ды Беларускай дзяржакадэміі музыкі. Прэмій удастоены мастак, член Беларускага саюза мастакоў Валеры Славук ды намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка. Усяго прысуджана 10 спецпрэмій Прэзідэнта.

Голас Радзімы № 2 (3554), чацвер, 11 студзеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter