Ведущие радиопрограммы «Настрой» дарят слушателям праздник и приглашают в студию самых интересных гостей

Заўсёды ў добрым «Настроi»

Вядучыя гэтай радыёперадачы дораць слухачам свята i запрашаюць у студыю самых цiкавых гасцей.

Андрэй Сініца, Яна Хадоска і заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Радзівілаў

Вы сустракалi людзей, якiя прыносяць свята? Я сустракала. Гэта вядучыя перадачы «Настрой», што iдзе па буднях з 13:10 да 15:00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Вядучыя Таццяна Гулейка, Святлана Мятлева, Яна Хадоска, Андрэй Сiнiца, Таццяна Якушава разам ствараюць сямейную праграму, якая прыносiць слухачам добры настрой, i госцi тут таксама толькi самыя ўсмешлiвыя. Невыпадкова вядучыя акцэнтуюць увагу на сямейных каштоўнасцях. Уздымаюць разнастайныя тэмы: пра дэвiянтныя паводзiны, пра тых, хто аступiўся цi знаходзiўся ў залежнасцi, пра цудоўныя, прыгожыя сем’i, якiя служаць прыкладам.

У гасцях людзi розных прафесiй: артысты, спарт­смены, журналiсты, вучоныя, дактары, дызайнеры, грамадскiя дзеячы. Iх аб’ядноўвае цiкавасць да жыцця, вiртуознае валоданне сваёй справай, а галоўнае — «абаяльнасць у эфiры», шчырасць, добразычлiвасць, прыцягальнасць.

Святлана Мятлева

— Слухачоў не падманеш, фальш адразу адчуваецца. Як казаў Станiслаўскi: «Не веру!» Важна выбiраць сабе герояў, якiх любiш i да якiх ставiшся з сiмпатыяй. Тады размова ўдасца, бо будуць узаемападтрымка, павага да поглядаў i захапленняў. Адна цудоўная сям’я (там жонка — вiяланчэлiстка, а муж — iканапiсец) баялася прыходзiць на перадачу. Мяне кранула фраза паважанай калегi Людмiлы Мiтаковiч: «Не бойцеся, Таццяна, любiць сваiх герояў», — Таццяна Гулейка, перш чым пачаць эфiр, заўсёды пытаецца ў субяседнiка, як ягоны настрой.

Святлана Мятлева дапаўняе:

— Некаторыя радыёслухачы нам кажуць: слухаеш вас — i здаецца, гора ў вас нiколi няма. Мы i праўда шчаслiвыя, бо хочам такiмi быць. А насамрэч вядучыя, як i ўсе людзi, засмучаюцца, перажываюць, хварэюць… Аднак нашу перадачу вядзе i слухае той, хто ўмее радавацца. I гэтыя флюiды светлых пачуццяў распаўсюджваюцца на ўсю аўдыторыю Першага нацыянальнага канала — не толькi ў нашай краiне, а i за мяжой. Нядаўна вiншавалi нас з Сусветным днём радыё з Расii: «Вы — наша любiмае радыё». 
Вядучыя ледзь не пасля кожнай перадачы размяшчаюць у сацыяльных сетках сэлфi i фота са сваiмi героямi, у вынiку атрымлiваюць мноства лайкаў i каментарыяў з удзячнасцю. Госцi не хаваюць свайго захаплення ад студыi, глыбокiх размоў i таленавiтых радыйшчыкаў. 

Адно з такiх прызнанняў — ад спявачкi, артысткi Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады Гюнэш Абасавай: «Поздравила в прямом эфире Первый национальный канал Белорусского радио с 95‑летием! Эфир, как всегда, получился положительным и очень душевным с Яной Ходоско и Андреем Синицей. Желаю, чтобы ваши радиоволны приносили всем нам только радостные вести, добрые новости о стране, о родных и любимых. Ну и, конечно, хорошей музыки!»

Таццяна Гулейка і артыст Яўген Ермалковіч

Таццяна Якушава, напрыклад, на днях пранiкнёна размаўляла з галоўным балетмайстрам Вялiкага тэатра нашай краiны Iгарам Колбам. На сайце Белтэлерадыёкампанii ёсць вiдэаверсiя размовы. Дарэчы, вiдэа шчыльней уваходзiць у жыццё радыйшчыкаў, набiрае шмат праглядаў i водгукаў.

На старонцы Святланы Мятлевай у Facebook мiж мноства паведамленняў маецца i такое: «Звычайна з задавальненнем слухаем на нашай хвалi песнi на вершы цудоўнага беларускага паэта Кастуся Цыбульскага, а зараз ён падзялiўся ўспамiнамi i разважаннямi пра дзень сённяшнi: як рыхтаваўся да службы ў армii, як праводзiлi, як служыў, як сустрэў сваё каханне ў Карпатах, як знайшоў там сяброў з усiх куткоў Савецкага Саюза ўсiх нацыянальнасцей. I як зараз балiць сэрца за тое, што не ўсе славяне — браты, хаця не так даўно абаранялi ад захопнiкаў агульную Радзiму плячо ў плячо. Успомнiў паважаны госць i сваiх продкаў, што ваявалi, i сваякоў, якiя з годнасцю аддалi доўг Радзiме. Прыгадаў, як сумаваў па родным краi i па матулi, як уяўляў сустрэчу: «Я прыйду на зары нечакана i цiха, i знаёмую клямку нясмела крану… На буслянцы прачнецца старая буслiха i разбудзiць вясну».

Таццяна Якушава і галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Ігар Колб

Героi i вядучыя сямейнай праграмы — адданыя патрыёты. I яны пацвярджаюць гэта рэальнымi ўчынкамi. 

— Калi кажаш, што любiш Радзiму, а сам з’язджаеш за мяжу i адтуль гаўкаеш — гэта не любоў. Нiколi сваёй справе не здраджу, як не здраджу сям’i, дачцэ, бацькам. Я так выхавана, што здрада для мяне — найвялiкшая загана, вучу гэтаму i слухачоў, — заўважае Таццяна Гулейка. 

Энергетыка, якую вядучыя аддаюць сваiм слухачам, вялiзная. Часам як выцiснуты лiмон. Мiж тым у эфiры толькi аптымiзм, весялосць i пазiтыў! Гэтыя якасцi сталi звычкай i ў любой складанай сiтуацыi прабiваюцца на волю, бо чалавек не можа доўга знаходзiцца ў чужым для сябе стане.

basikirskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter