На Стаўбцоўшчыне прайшоў традыцыйны Дзень поля

За смак "брыз" атрымаў прыз

На Стаўбцоўшчыне прайшоў традыцыйны Дзень поля, які штогод збірае вялікую колькасць спецыялістаў і аматараў-бульбаводаў...
На Стаўбцоўшчыне прайшоў традыцыйны Дзень поля, які штогод збірае вялікую колькасць спецыялістаў і аматараў-бульбаводаў. Сёмы раз праводзіў яго кіраўнік СФГ «Сула» Уладзімір РАДЗЕВІЧ.

100_8846.png

Зварот да ўдзельнікаў семінара старшыні райвыканкама Юрыя ГОРЛАВА


Па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Анатоля Ліса, праведзенае сёлета мерапрыемства даволі маштабнае. Бульба ў Беларусі заўжды лічылася другім хлебам. Але за апошнія дзесяцігоддзі адносіны да яе змяніліся не ў лепшы бок. Гэтую культуру вырошчвала ў асноўным насельніцтва.

— Таму патрэбна вярнуцца да яе вырошчвання на новай аснове, — сказаў Анатоль Васільевіч. — Прыклад таму — палеткі фермера. Гэта вопыт, варты пераймання. Тут прадстаўлена і нямала новых сартоў беларускай селекцыі, якія па смакавых якасцях не ўступаюць еўрапейскім.

— Сёлета адкрываецца ўнікальная магчымасць павялічыць рэалізацыю нашых прадуктаў на рынках Расіі, — дабавіў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. — Выйграюць і тыя, хто пашырыў плошчы бульбы.

Браў слова і Уладзімір Радзевіч, які заснаваў фермерскую гаспадарку, а затым перадаў кіраўніцтва сыну.

100_8886.png

На кантрольным участку


Для ўдзельнікаў Дня поля ў палявым павільёне правялі прэзентацыю сваіх тавараў прадстаўнікі вядучых кампаній і фірмаў, якія займаюцца селекцыяй і насенняводствам бульбы, пастаўкай і прымяненнем сродкаў аховы раслін і мікраўдабрэнняў, вытворчасцю тэхнікі для пасадкі, уборкі і апрацоўкі бульбы. Уладзіслаў Кушаль, напрыклад, працуе ў філіяле кампаніі ЕUROPLANT у Польшчы з самага яе заснавання — дваццаць гадоў. Не першы раз прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Гэта кампанія супрацоўнічае з СФГ «Сула» на працягу дзесяці гадоў. Фермер Уладзімір Радзевіч добра ведае тэхналогію і пастаянна атрымлівае высокія ўраджаі як таварнай бульбы, так і насення. 

На дэманстрацыйным полі ўсе фірмы мелі ўласныя палаткі. Гэта традыцыйныя ўдзельнікі — кампаніі «БАСФ» і «Сінгента», якія выпускаюць сродкі аховы раслін; СТАА «Аграстэп» — асноўны пастаўшчык гароднінных сетак; ТАА «Новыя тэхналогіі і прадукты», дзе вырабляюць комплексныя хелатныя ўдабрэнні, аналагаў якім няма ў Беларусі. Больш, чым у мінулыя гады, было сучаснай тэхнікі. Яе дэманстравалі ТАА «Полымя», ТАА «Пегас-Агра», расійская кампанія «Кіравец» і іншыя.

100_8930.png

Заснавальнік фірмы Уладзімір РАДЗЕВІЧ (старэйшы)


Цікавасць у прысутных выклікала тэхніка па падрыхтоўцы і фасоўцы клубняў для продажу эксперыментальнага завода НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Паказалі і навінку — машыну для запаўнення «біг- бэгаў». Такія лініі неабходна набываць тым, хто займаецца вырошчваннем бульбы на прамысловай аснове.

Уладзімір Радзевіч падзяліўся далейшымі планамі абодвух прадпрыемстваў: «СФГ «Сула» будзе спецыялізавацца на вытворчасці элітнага і суперэлітнага насення бульбы айчыннай, нямецкай і галандскай селекцый, а ТАА «Агра-цэнтр-Сула» — таварнай прадукцыі. Праўда, пасля ўвядзення ў строй бульбасховішча на пяць тысяч тон насення, спатрэбіцца дадатковая колькасць зямлі, каб захаваць севазварот, — прыкладна 250 гектараў. Пакуль жа ёсць дамова з дырэктарам ААТ «Каганец» аб абмене ўчасткаў. Збожжавыя тут сеяць не будуць.

100_8989.png

Вопытам дзеліцца Уладзімір РАДЗЕВІЧ (малодшы)


На доследным полі кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў і фермерам прэзентавалі дваццаць сартоў бульбы нямецкай селекцыі кампаніі ЕUROPLANT, афіцыйным дылерам якой з’яўляецца «Сула», і Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і агароднінаводстве. Іх вырошчваюць на палетках фермерскай гаспадаркі. Усе сарты зарэгістраваны і прайшлі выпрабаванне. Ранняя бульба хутка набрала масу, ураджайнасць склала каля 500 цэнтнераў з гектара. А больш познія сарты адсталі ў росце, ім не хапіла вільгаці. На сарака гектарах сёлета ўпершыню палівалі бульбу з дапамогай спецыяльнай устаноўкі. І вынік відавочны. У чым упэўніліся госці, калі бульбаўборачны камбайн пачаў капаць бульбу: таварны выгляд клубняў проста выдатны, ураджайнасць — не менш за 50 тон з гектара.

100_9016.png

Дэгустацыя


Каб ацаніць смакавыя якасці бульбы, па традыцыі арганізавалі дэгустацыю: яе зварылі на палявой кухні, зашыфравалі і падалі на стол. З дваццаці сартоў неабходна было выбраць той, што найбольш спадабаўся. Пасля падвядзення выніку былі агучаны пераможцы: айчынны «брыз» і замежны «белароса» нямецкай кампаніі EURОPLANT.

Упершыню на Дні поля прысутнічалі фермеры з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Шатландыі і ЗША, а таксама пастаянныя ўдзель- нікі — расіяне, французы, немцы і палякі.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter