НАН Беларуси объявил конкурс письменных работ «За что я люблю родную землю»

За што я люблю родную зямлю

У Год малой радзiмы, якiм быў абвешчаны 2020, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi запрашае ўсiх творчых асоб прыняць удзел у конкурсе пiсьмовых работ «За што я люблю родную зямлю».

На конкурс чакаюць арыгiнальныя эсэ, вершы, апавяданнi, нарысы i iншыя творчыя працы, напiсаныя грамадзянамi Беларусi на беларускай мове аднаасобна або ў суаўтарстве, якiя раней не прадстаўлялiся на конкурсы i не публiкавалiся. Прапануемыя тэмы: «За што я люблю свой край», «Мова маёй малой радзiмы», «Родная зямля — крынiца натхнення», «Квiтней, мая радзiма!». Чакаецца, што ў творчых працах будуць адлюстраваны дасягненнi ў развiццi рэгiёнаў Беларусi, увасоблены пачуццi гонару за сваю малую радзiму i любоў да яе гераiчнага мiнулага i славутага цяперашняга. 

Лепшыя творы будуць апублiкаваны асобным зборнiкам! Сярод крытэрыяў ацэнкi — адпаведнасць заяўленай тэме, грамадская актуальнасць, арыгiнальнасць, мастацкi ўзровень i дасканаласць мовы.

Творчыя працы аб’ёмам да 10 друкаваных старонак трэба дасылаць да 20.08.2020 на адрас: Iнстытут мовазнаўства iмя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г. Мiнск, 220072, або па электроннай пошце: inlinasbel@tut.by з паметай «конкурс». У работах абавязкова ўказваць адукацыю, узрост, месца работы аўтара.

Вынiкi конкурсу будуць падведзены падчас Тыдня мастацкага слова, з 31 жнiўня па 6 верасня, i Дня беларускага пiсьменства — 6 верасня. Пераможцы будуць адзначаны граматамi i падзякамi НАН Беларусi.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter