За сабой вядуць «Таргуны»

У ДОКШЫЦКІМ раёне прайшоў традыцыйны злёт перадавікоў. Самую вялікую дэлегацыю прывёз дырэктар ААТ «Таргуны» Аляксандр Тулоўскі. У яе складзе — чатыры ўдзельнікі рэспубліканскіх «Дажынак» мінулага года: Вячаслаў Аніковіч, Аляксей Варанковіч, Сяргей Ралавец і Віктар Радкевіч. Сама гаспадарка на свяце хлебаробаў у Жлобіне атрымала яшчэ першую прэмію за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе па навядзенні парадку на машынных дварах і жывёлагадоўчых фермах. Упершыню ў гісторыі таргуноўскія хлебаробы давялі агульны намалот зерневых да рэкордных 18,5 тысячы тон!

У Докшыцкім раёне ўшаноўвалі лепшых

Сярод запрошаных былы старшыня райвыканкама Іосіф Падрэз, ветэраны вайны Іван Пярэдня і Валянцін Янушэўскі, заслужаны работнік гандлю Рэспублікі Беларусь Ганна Стэннік і шмат іншых.

У фае залы арганізавалі багатую і разнастайную выставу тавараў мясцовых прадпрыемстваў, Дома рамёстваў.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук зазначыў, што мінулы год, нягледзячы на розныя калізіі, быў плённым. Асабліва шмат цёплых слоў прагучала ў адрас работнікаў сельскай гаспадаркі, якія летась сабралі 62 тысячы тон зерня, атрымалі 39 тысяч тон малака і 6 тысяч тон мяса, нарыхтавалі на 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У раёне праведзена і працягваецца аб’ёмная работа па рэканструкцыі старых і будаўніцтву новых малочна-таварных ферм, што дазваляе прымяняць новыя перадавыя тэхналогіі і значна палепшыць умовы працы жывёлаводаў.

Яскравым прыкладам неардынарнага, рацыянальнага падыходу да справы ў гэтым напрамку служыць ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», які ўзначальвае Мікалай Шульгат. Словы падзякі выказаў кіраўнік раёна Параф’янаўскаму, Сітцаўскаму, Докшыцкаму і Бярэзінскаму сельскім Саветам за навядзен-

не парадку на зямлі, уключэнне ў севазварот участкаў на пакінутых сядзібах і заросшых кустамі.

Шмат зрухаў у сацыяльнай сферы. У бальніцу закуплена абсталяванне, якое дазваляе выяўляць хваробы на ранняй стадыі. У аграгарадкі Параф’янава, Сітцы і вёску Гліннае прыйшоў прыродны газ. У райцэнтры здадзены ў эксплуатацыю водна-аздараўленчы цэнтр з басейнам, уведзена ў строй 9 тысяч квадратных метраў жылля.

Апладысментамі вітала зала трактарыста-машыніста КУСП «Агра«Бераснёўка» Яўгена Ляўко, старшага камбайнера ААТ «Таргуны» Юрыя Малюжанца, аператара машыннага даення КУСП «Гняздзілава-Агра» Ганну Калініну, загадчыцу фермы «Варганы» ААТ «Барсучанка» Валянціну Бабучэнка, аператара свінакомплекса КУСП «АграСітцы» Святлану Юковіч і іншых працаўнікоў, якія сталі лепшымі па прафесіі і будуць занесены на раённую Дошку гонару.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter