За рулём «Беларуса» да Стакгольма?

СУПРАЦОЎНІЦТВА паміж прафсаюзам работнікаў АПК Магілёўскай вобласці і прафсаюзам транспартнікаў шведскага горада Бураса існуе больш за 15 гадоў. У яго рамках аказваецца матэрыяльная дапамога ў арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей работнікаў АПК вобласці, а таксама гуманітарная дапамога.

У чарговы раз Кіраўскі раён наведала дэлегацыя са Швецыі.

СУПРАЦОЎНІЦТВА паміж прафсаюзам работнікаў АПК Магілёўскай вобласці і прафсаюзам транспартнікаў шведскага горада Бураса існуе больш за 15 гадоў. У яго рамках аказваецца матэрыяльная дапамога ў арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей работнікаў АПК вобласці, а таксама гуманітарная дапамога.

Падчас гэтага візіту на Кіраўшчыну шведы пазнаёміліся з вучэбнай і вытворчай базай ліцэя № 15, дзе іх гасцінна сустрэлі хлебам-соллю. Госці нават селі за руль трактароў беларускай вытворчасці і засталіся вельмі задаволеныя. На добрую памяць атрымалі падарачныя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і кнігу-хроніку «Памяць» Кіраўскага раёна.

З падарункамі завіталі замежныя госці да дзвюх мнагадзетных сем’яў, Бародзічаў і Бяляўскіх, з аграгарадка Мышкавічы. У сям’і Ларысы і Івана Бародзічаў выхоўваецца пяцёра хлопчыкаў, а ў Юрыя і Наталлі Бяляўскіх — дзве дачкі і два сыны. Шведы цікавіліся ладам жыцця сем’яў, умовамі працы бацькоў, захапленнямі дзяцей.

Хоць і была паміж гаспадарамі і гасцямі моўная перашкода, але ж перакладчык, цёплыя позіркі і шчырыя ўсмешкі дапамагалі разумець адзін аднаго.

Добрыя ўражанні ў членаў дэлегацыі засталіся ад агляднай экскурсіі па Мышкавіцкім Доме культуры.

У праграме візіту было таксама наведванне СВК «Калгас «Беларусь», дзе госці пазнаёміліся з арганізацыяй працы ў сельгаскааператыве. Іх цікавілі вытворчыя паказчыкі гэтай гаспадаркі, а таксама раёна ў цэлым.

— Я люблю Беларусь і беларусаў, і мне прыемна бачыць тыя станоўчыя змены, якія адбыліся ў вашай краіне з моманту майго першага візіту сюды ў 1995 годзе, — адзначыла кіраўнік дэлегацыі Сульвей Сван. — Я працую ў арганізацыі «Праект Беларусь», з’яўляюся арганізатарам і каардынатарам гэтага праекта.

Галіна РУСЕЦКАЯ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter