«Рэспубліканцы» атрымалі асаблівую падзяку арганізатараў конкурсу «Беларусь — Расія. Крок у будучае».
Конкурс праводзіўся ў васьмі намінацыях, у кожнай з якіх вызначаўся пераможца ад Расіі і Беларусі. На суд экспертаў свае працы прыслалі больш за сто прадстаўнікоў СМІ з краін-пабрацімаў.
Серыяй артыкулаў, прысвечаных сумеснай працы паміж рэгіёнамі абедзвюх краін, аўтары «Рэспублікі» Міхаіл Валькоўскі і Барыс Залескі, на думку журы, унеслі вялікі ўклад у справу ўмацавання беларуска-расійскай інтэграцыі ў інфармацыйнай прасторы.
Віншуем нашых аўтараў і жадаем, каб іх імёны яшчэ не аднойчы прагучалі сярод лаўрэатаў разнастайных журналісцкіх конкурсаў.