За «Лідай» шырокі валок

Уборка траў пачалася на Віцебшчыне

Тут аднымі з першых пачалі і нарыхтоўку кармоў, разлічваючы не толькі на вал якасці. За строгім захаваннем тэхналогіі сочыць галоўны заатэхнік Алена Завадская. Закладка сянажнай ямы не перавышае чатырох дзён, а трамбоўка зялёнай масы вядзецца кругласутачна.

Уборкі чакаюць 800 гектараў траў. Чацвёртая частка з іх — люцэрна, якая багата бялком, дае паўнацэнныя тры ўкосы і не баіцца засухі.

Другі год тут прымяняецца навінка: травы ў валок косіць зернеўборачны камбайн «Ліда», на які ўстанавілі шасціметровую жняярку. Працуе агрэгат добра. Галоўнае, каб не было камянёў.

Як паведаміў начальнік аддзела раслінаводства Глыбоцкага райсельгасхарчу Іосіф Пачкоўскі, да сенакосу, акрамя ДП «Азярцы», прыступілі яшчэ некалькі гаспадарак, а масавая ўборка траў пачнецца на наступным тыдні.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter