В чем особенности бюджета-2019 и нoвoй редакции Налoговoгo кoдекса

З жыцця грошай

Напярэдадні навагодніх свят адбыліся дзве найважнейшыя сацыяльна-эканамічныя падзеі ў фінансавай галіне: парламентарыі ўхвалілі праект бюджэту нашай краіны на 2019 год (напярэдадні праект бюджэту адобрыў Прэзідэнт, ухваліў яго і Савет Рэспублікі), а таксама прынялі абноўлены Падатковы кодэкс. У чым асаблівасці гэтых, можна сказаць, ключавых для Беларусі законаў. 

Па-першае, бюджэт-2019 сфарміраваны па кансерватыўным узоры з улікам магчымых страт ад “падатковага манеўру” Расіі, але ён усё ж будзе прафіцытным у памеры 1,7 мільярда рублёў. Даходы складуць 23,7 мільярда рублёў, расходы — 22. Дзяржава запланавала зніжэнне фінансавання рэальнага сектару эканомікі (на 10 працэнтаў), але накіруе адпаведныя сродкі на сацыяльную галіну, развіццё інфраструктуры і матэрыяльна-тэхнічнай базы рэспублікі. Да канца наступнага года прадугледжаны далейшы рост даходаў бюджэтнікаў — у суадносінах 80 працэнтаў да сярэдняй зарплаты па краіне. 

Трэба адзначыць, што сярэднегадавы тэмп росту пенсій па ўзросту складзе ў 2019-м больш за 14 працэнтаў. Агульная сума даходаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) запланавана ў памеры 15 мільярдаў рублёў, расходная — 14,8. Асноўная частка выдаткаў фонду — 11,5 мільярда рублёў — пойдзе на пенсійнае забеспячэнне. Галоўная задача наступнага года — выйсці па краіне на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросту да памераў сярэдняй зарплаты на ўзроўні 40 працэнтаў.

Па-другое, адносна прыняцця дэпутатамі яшчэ аднаго значнага дакумента, абноўленага Падатковага кодэксу. Ён стане больш дасціпны і зразумелы як у цэлым для грамадства, так і ў прыватнасці для бізнесу. Прынцыповых змяненняў падатковай нагрузкі ў ім не будзе, але ёсць важныя змяненні — адмена права мясцовых Саветаў дэпутатаў павялічваць стаўкі падаткаў на арэнду і збліжэнне бухгалтарскага і падатковага ўлікаў.

Вяртаючыся да бюджэту будучага года, варта ўзгадаць аб даўгавых абавязках дзяржавы: на пагашэнне ўнутранага і знешняга доўгу запланавана 5,7 мільярда рублёў. Міністэрства фінансаў прагназуе дзяржаўны доўг напрыканцы 2019-га ў памеры 55,1 мільярда рублёў, або 41,6 працэнта да валавога ўнутранага прадукту (парогавае значэнне 45 працэнтаў). 

Многа гэта ці мала — лічыце самі. Для параўнання: паводле паведамлення Міжнароднага валютнага фонду, аб’ём сусветнага дзяржаўнага і прыватнага доўгу летась дасягнуў велізарнай сумы 184 трыльёны долараў (гэта 225 працэнтаў глабальнага ВУП). Для больш зразумелага ўспрымання гэтых гіганцкіх лічбаў вынікае наступнае — у сярэднім сусветны доўг у разліку на аднаго чалавека перавышае 86 тысяч долараў, што больш чым у 2,5 раза пераўзыходзіць сярэдні даход на душу насельніцтва планеты. У сваіх разліках МВФ улічвае звесткі з 190 дзяржаў.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter