З «Выцінанкай» ісці ў скокі!

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» дзе толькі ні выступаў: у Кеніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі... Палескія музыкі ўразілі сваёй творчасцю французаў і балгар. “Выцінанка” не была, бадай што, толькі на бразільскім карнавале. Мастацкі кіраўнік ансамбля Пётр Астапчук прызнаецца:

У Ляскавічах гэты ансамбль народнай музыкі — адзін з самых жаданых гасцей.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» дзе толькі ні выступаў: у Кеніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі... Палескія музыкі ўразілі сваёй творчасцю французаў і балгар. “Выцінанка” не была, бадай што, толькі на бразільскім карнавале. Мастацкі кіраўнік ансамбля Пётр Астапчук прызнаецца:

— Восемдзесят працэнтаў нашага рэпертуару складаюць палескія матывы, здабыткі нашых продкаў, якія я збіраў у вёсках ад старых людзей. Напрыклад, на Століншчыне ёсць вёсачка Калоднае. Продкі яе жыхароў прыйшлі з Навагрудка, горада, які калісьці быў сэрцам Вялікага княства Літоўскага. І ўяўляеце, у Калодным я пачуў старажытны ліцвінскі напеў, які паклаў у аснову аднаго з твораў.

Пётр Іванавіч — паляшук, яго бацькі і бацькі іх бацькоў спрадвек жылі і нараджалі дзяцей на Палессі.

— З   маленства   я   слухаў “Лядзецкіх дзядоў”, пад жывую музыку якіх перажанілася не адна вёска Столінскага раёна, — дзеліцца ўспамінамі Пётр Астапчук. — А пасля бацькі падарылі мне, малому, гармонік…

Каб звацца нацыяй, упэўнены артыст, мы павінны знаць сваю культуру, кім быў дзед, прадзед — сваё генеалагічнае дрэва.

Сёння калектыў уразіць слухачоў фестывалю і адкрые для іх сапраўдную палескую музыку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter