З вёскі Забалаць

“Мы нічога не ведаем пра месца пахавання майго дзядзькі, мамінага брата Казіміра Вікенцьевіча САКАЛОЎСКАГА. Ён нарадзіўся 23 красавіка 1916 года ў вёсцы Забалаць Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна. У сакавіку 1939-га пайшоў на тэрміновую вайсковую службу. Служыў у вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна ў пяхоце. Таксама без вестак прапаў з вёскі Забалаць Станіслаў Адамавіч КАНАПАЦКІ, 1924 года нараджэння. Яго забралі ў армію ў 1944 го-дзе. Стэфанія Станіславаўна Аляшкевіч, Маладзечна”.

“Мы нічога не ведаем пра месца пахавання майго дзядзькі, мамінага брата Казіміра Вікенцьевіча САКАЛОЎСКАГА. Ён нарадзіўся 23 красавіка 1916 года ў вёсцы Забалаць Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна. У сакавіку 1939-га пайшоў на тэрміновую вайсковую службу. Служыў у вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна ў пяхоце. Таксама без вестак прапаў з вёскі Забалаць Станіслаў Адамавіч КАНАПАЦКІ, 1924 года нараджэння. Яго забралі ў армію ў 1944 го-дзе. Стэфанія Станіславаўна Аляшкевіч, Маладзечна”.

“Мы нічога не ведаем пра месца пахавання майго дзядзькі, мамінага брата Казіміра Вікенцьевіча САКАЛОЎСКАГА. Ён нарадзіўся 23 красавіка 1916 года ў вёсцы Забалаць Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна. У сакавіку 1939-га пайшоў на тэрміновую вайсковую службу. Служыў у вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна ў пяхоце. Таксама без вестак прапаў з вёскі Забалаць Станіслаў Адамавіч КАНАПАЦКІ, 1924 года нараджэння. Яго забралі ў армію ў 1944 го-дзе. Стэфанія Станіславаўна Аляшкевіч, Маладзечна”.

Памёр у лагеры

“Спадзяюся знайсці родных Міхаіла Мікалаевіча СТРАДОМСКАГА, 1872 года нараджэння, ураджэнца вёскі Антонаўка Гомельскага павета. З 1912 года настаяцель Свята-Траецкай царквы ў Чэрыкаве. У верасні 1937 года разам са старастам і актыўнымі прыхаджанамі асуджаны да 10 гадоў за “антысавецкую агітацыю”. Памёр у лагеры ст. Плесецкая (Карэлія) у 1941 годзе. Ведаю, што ў яго была дачка Вольга Міхайлаўна Гуроўская, браты Іаан (святар) і Пётр. Юрый Міхайлавіч Страдомскі, Гомель”.

Бацькаў гармонік

“У 1946 годзе мая маці атрымала паведамленне, што яе муж Цімафей Піліпавіч КАРПАЎ, 1911 года нараджэння, прапаў без вестак у кастрычніку 1944-га. Нядаўна я даведалася, што ёсць кніга гісторыка-дакументальнай хронікі нашай вобласці і раёна, дзе напісана, што бацька памёр у палоне 21 снежня 1941 года. Таму хочацца дакладна ведаць, дзе і калі памёр ці загінуў мой бацька. Ён цудоўна іграў на гармоніку. Маці яго зберагла, хоць паліцыя шукала музычны інструмент. А маці закапала яго і сказала ім, што бацька забраў з сабой. Пасля вайны мой брат навучыўся іграць, і мы слухалі знаёмыя гукі доўгімі пасляваеннымі вечарамі. Маці і брата ўжо няма сярод жывых. Няма ў каго распытаць больш пра бацьку. Таму надзея толькі на вас. Да вайны наша вёска Банонь адносілася да Ліцвінскага сельсавета Ветрынскага раёна Полацкай вобласці (зараз гэта Полацкі раён Віцебскай вобласці). Адтуль і быў накіраваны на фронт наш бацька. Людміла Цімафееўна Грынкевіч, Наваполацк”.

Учора была вайна

“Майго бацьку Мікалая Юстынавіча ПЕКАЧА, 1907 года нараджэння, ураджэнца Пружанскага раёна (назва вёскі напісана неразборліва), у гады Вялікай Айчыннай гналі ў палон немцы. А ў 1944 годзе маёй маці прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак. І да сённяшняга дня нічога пра яго невядома. Алена Мікалаеўна Зайцава, Брэст”.

Блізкія людзі

“Прашу адгукнуцца цётку, сястру маці Кацярыну Лазараўну МАЦКО, 1929 ці 1930 года нараджэння, або яе родных. Пражывала цётка ў Навагрудку. У яе былі сын і дачка. Раней мы падтрымлівалі сувязь. У 1997 годзе бачыліся апошні раз на пахаванні маёй маці. Раіса Іванаўна Гаўрыленка, Жлобін”.
“Шукаю пляменнікаў маёй стрыечнай сястры Наталлі Юр’еўны Лункашу, якая памерла ў 2007 го-дзе. У Наталлі ёсць брат Мікалай Мікалаевіч Ганцоў. У пачатку 1972 года ён служыў у горадзе Пінску ў школе маракоў. Ажаніўся, нарадзіліся два сыны, але з жонкай развёўся. Коля паехаў у Баку, а Люда (яго жонка) засталася з дзецьмі ў Пінску. З імі падтрымлівала сувязь дачка Наталлі Галя. У пачатку 1990-х гадоў сувязь абарвалася. Дочкі Наталлі хочуць ведаць пра лёс сваіх стрыечных братоў Андрэя Мікалаевіча ГАНЦОВА і Дзмітрыя Мікалаевіча ГАНЦОВА. Ім прыкладна каля 35 гадоў. Тамара Мікалаеўна Шаўко, Мазыр”.

Трапіў у палон

“Мой дзядзька Вікенцій Вікенцьевіч ЛОЙКА нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Канюхі Ляхавіцкага раёна. У пачатку фашысцкай навалы пайшоў на фронт. Пазней у раёне Бранска трапіў у акружэнне, быў паранены і ўзяты ў палон. Калі іх везлі праз станцыю Баранавічы, ён выкінуў з вагона запіску для родных. Яе пазней перадалі добрыя людзі маёй цётцы. Дзядзька прапаў без вестак у першыя месяцы вайны. У яго была дачка Тамара, 1940 года нараджэння, якая зараз жыве ў Ляхавічах. Хадзілі розныя чуткі. Быццам бы адны бачылі яго пасля вайны ў Казахстане, другія — у Германіі, дзе ён жыве пад прозвішчам сваёй жонкі Мурочак. Зараз жывыя пляменнікі, дачка і ёсць каму помніць яго, разабрацца ў біяграфіі дзядзькі. Уладзімір Прохаравіч Лойка, Жодзіна”.

Сын не піша

“Дапамажыце знайсці сына Васіля Лаўрэнцьевіча ГАНУСЕВІЧА, 1961 года нараджэння. Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы ён паехаў у г.Электрасталь Маскоўскай вобласці і паступіў у тэхнікум металургаў пры заводзе Электра-сталь (так у пісьме). Закончыў яго, працаваў на заводзе. У 2006 годзе прыязджаў дадому, пабыў месяц і паехаў. З таго часу ніякіх звестак няма. Пражываў ён у інтэрнаце. Я ўжо стары, інвалід Вялікай Айчыннай вайны. Хочацца ведаць, дзе сын і што з ім. Лаўрэнцій Васільевіч Ганусевіч, Петрыкаўскі раён”.

У спісах значыцца

“Ужо даўно мы не спрабавалі даведацца пра лёс майго дзядулі Васіля Андрэевіча КУЗЬМІНА. Было і так ясна, што ён загінуў. Гэта адбывалася ў самым пачатку вайны. У выпадку вайны ўсе мужчыны з навакольных вёсак павінны былі збірацца на станцыі Бычыха Гарадоцкага раёна. Што яны і зрабілі. Некалькі дзён яны знаходзіліся там, маючы толькі ружжы, казалі, нават без патронаў. Жанчыны кожны дзень насілі ім ежу. Аднак нечакана з’явіліся немцы. Далейшы лёс нашых салдат невядомы. Хадзілі розныя чуткі. Ды і цяпер наўрад ці хто ведае, што там адбылося. І ці важна гэта? Чалавек не вярнуўся дадому, прапаў без вестак. Мая бабуля адна ўсю вайну аберагала, карміла траіх дзяцей: майго бацьку Валянціна Васільевіча Кузьміна і двух пляменнікаў, якія прыехалі з Ленінграда пагасціць на лета. Мы ўжо і не спадзяваліся даведацца, калі і дзе пахаваны дзядуля і ці пахаваны ён наогул. І вось у Інтэрнэце я знайшоў спіс ваеннапалонных, сярод якіх аказаўся і мой дзядуля. Па ўсім відаць, гэта ён, таму што ён таксама нарадзіўся ў вёсцы Загоры, каля вёскі Мехавое Гарадоцкага раёна. Не ведаю дакладна, ці ёсць там цяпер вёска, але могілкі там ёсць. Прашу паведаміць, ці можна атрымаць яшчэ якую-небудзь інфармацыю. Як можна даказаць роднасць? Раней жа не было пашпартоў. Мой бацька Валянцін Васільевіч Кузьмін жывы, і ён таксама хоча падрабязней даведацца пра свайго бацьку. Аляксей Валянцінавіч Кузьмін, Віцебск”.
Па дадатковыя звесткі мы раім звярнуцца ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (220623, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, дом 17, Цэнтральны архіў КДБ Рэспублікі Беларусь, кант. тэл.: 219-98-89, 219-97-59). Спісы ваеннапалонных можна знайсці на сайтах КДБ (www.kgb.by) і “Народнай газеты” (www.ng.by).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter