З верай і малітвай

Заўтра ўвесь праваслаўны свет адзначыць Хрышчэнне Гасподняе. Гэта адно з вялікіх дванадзясятых свят, якое лічыцца не менш урачыстым, чым Ражджаство Хрыстова. Свята Хрышчэння, або Богаяўлення, — гэта ўспамін таго дня, калі 30-гадовы Іісус Хрыстос прыйшоў з Назарэта, дзе ён жыў, да ракі Іардан, на якой прарок Іаан Прадцеча прапаведваў ачышчэнне і пакаянне. Не дзеля ўласнага ачышчэння, але каб даць прыклад усім народам адзіны бязгрэшны Іісус пажадаў cам прыняць хрышчэнне ад Іаана. Пасля амавення Хрыста ў водах Іардана, на яго сышоў Дух Божы ў выглядзе голуба і пачуўся голас Бога-Айца. Такім чынам, была адкрыта на зямлі таямніца Святой Тройцы: Бог явіў сябе ва ўсіх трох iпастасях. А сёння — Хрышчэнскі сачэўнік. Гэта дзень строгага посту, якім заканчваюцца святкі — святочныя дні пасля Ражджаства Хрыстова. У царквах i храмах будзе служыцца Літургія свяціцеля Васілія Вялікага. Прачытаюцца парэміі — урыўкі са Старога Запавету, у якіх правобразна гаворыцца аб Святым Хрышчэнні, аб таямнічых уласцівасцях вады, праз якую перадаецца людзям благадаць Божая. Гэтак жа, як і ў само свята Хрышчэння, у храмах здзяйсняецца асаблівы чын — вялікае асвячэнне вады. Вада, асвечаная ў гэтыя дні, называецца хрышчэнскай і валодае асаблівымі дабрадатнымі ўласцівасцямі асвячаць матэрыяльныя прадметы і лячыць духоўныя і цялесныя немачы. Ужываць яе неабходна з верай і малітвай, пажадана кожны ранак перад адыходам на працу ці вучобу, а ў час цяжкай хваробы — незалежна ад пары сутак. Хрысціяне лiчаць асвячоную ваду лепшым лякарствам ад усіх духоўных і цялесных хвароб...

Заўтра ўвесь праваслаўны свет адзначыць Хрышчэнне Гасподняе. Гэта адно з вялікіх дванадзясятых свят, якое лічыцца не менш урачыстым, чым Ражджаство Хрыстова.

---------------------------------------

Свята Хрышчэння, або Богаяўлення, — гэта ўспамін таго дня, калі 30-гадовы Іісус Хрыстос прыйшоў з Назарэта, дзе ён жыў, да ракі Іардан, на якой прарок Іаан Прадцеча прапаведваў ачышчэнне і пакаянне. Не дзеля ўласнага ачышчэння, але каб даць прыклад усім народам адзіны бязгрэшны Іісус пажадаў cам прыняць хрышчэнне ад Іаана. Пасля амавення Хрыста ў водах Іардана, на яго сышоў Дух Божы ў выглядзе голуба і пачуўся голас Бога-Айца. Такім чынам, была адкрыта на зямлі таямніца Святой Тройцы: Бог явіў сябе ва ўсіх трох iпастасях.

А сёння — Хрышчэнскі сачэўнік. Гэта дзень строгага посту, якім заканчваюцца святкі — святочныя дні пасля Ражджаства Хрыстова. У царквах i храмах будзе служыцца Літургія свяціцеля Васілія Вялікага. Прачытаюцца парэміі — урыўкі са Старога Запавету, у якіх правобразна гаворыцца аб Святым Хрышчэнні, аб таямнічых уласцівасцях вады, праз якую перадаецца людзям благадаць Божая. Гэтак жа, як і ў само свята Хрышчэння, у храмах здзяйсняецца асаблівы чын — вялікае асвячэнне вады. Вада, асвечаная ў гэтыя дні, называецца хрышчэнскай і валодае асаблівымі дабрадатнымі ўласцівасцямі асвячаць матэрыяльныя прадметы і лячыць духоўныя і цялесныя немачы. Ужываць яе неабходна з верай і малітвай, пажадана кожны ранак перад адыходам на працу ці вучобу, а ў час цяжкай хваробы — незалежна ад пары сутак. Хрысціяне лiчаць асвячоную ваду лепшым лякарствам ад усіх духоўных і цялесных хвароб.

---------------------------------------

На Хрышчэнне ў Мінску можна будзе акунуцца ў трох вадаёмах.

Месцы для масавага купання арганізуюць на Камсамольскім возеры, вадасховішчах Цнянскае і Дразды, а таксама за горадам — на Заслаўскім вадасховішчы і на возеры Вяча.

— З-за адносна цёплага надвор’я да нядзелі бяспечная 20-сантыметровая тоўшча лёду, хутчэй за ўсё, утварыцца не паспее, таму пускаць на лёд у гэтым годзе не будзем, — гаворыць Сяргей Патрыкееў, начальнік Рэспубліканскага аддзела вадалазна-выратавальнай службы ТВВОД. — Заходзіць у вадаём людзі будуць з берага.

У Брэсце ўсе жадаючыя змогуць акунуцца ў сцюдзёную ваду ў раёне зоны адпачынку «Вяслярны канал», у Магілёве — на азёрах Святое і Пячэрскае, а ў Гродне — на возеры Юбілейнае.

— У Гомелі купанне традыцыйна пачынаецца пасля богаслужэння і пройдзе на набярэжнай ракі Сож у раёне Кіеўскага спуску, а таксама на цэнтральным гарадскім пляжы, — кажа Генадзь Будзько, начальнік водна-выратавальнай службы Гомельскага абласнога савета ТВВОД. — Часта гамяльчане ездзяць купацца ва ўрочышча Чонкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter