З сатырай па жыццi

Васiль Маеўскi 1 студзеня 2009-га адзначае сваё 85-годдзе

Васiль Маеўскi 1 студзеня 2009-га адзначае сваё 85-годдзе. Нарадзiўся на Гомельшчыне, у вёсцы Хiзаў. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, партызан атрада iмя Катоўскага. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямi.

Пасля вайны працаваў у газетах i часопiсах. У розныя гады выйшлi яго зборнiкi “Палявыя маякi”, “На чыстую ваду”, “Розум у партфелi”, “Багаты ўлоў”, “Прамой наводкай” i iншыя. Заслужаны работнiк культуры Рэспублiкi Беларусь, член Саюза пiсьменнiкаў i член Саюза журналiстаў Беларусi. Чытачам нашай газеты ён вядомы як Базыль Хiзавец – аўтар сатырычных i гумарыстычных вершаў i баек.

Суседская  размова

— Я лiчу, што на Канарах

Клiм страчае Новы год.

— Памыляешся!

На нарах,

У  турме адпеты мот.

— Ён жа часта мне хвалiўся,

Што высокi чын займеў.

— Ды з карупцыяй здружыўся –

I, як кажуць, пагарэў.

Барадатая  праграма

На канцэрце навагоднiм

Жонка шэпча мужу:

— Лёня!

Хадзем дадому!

— Што з табою?

— У iх праграма з барадою.

Ад «Р». Вiншуем нашага аўтара з юбiлеем i зычым яму ўсяго найлепшага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter