З рэльсаў на колы

Хутка пасажыры чыгункi змогуць заказваць таксі яшчэ з поезда

Хутка пасажыры БЧ змогуць заказваць таксі з поезда.

Плануецца, што працаваць такая сістэма будзе наступным чынам: чалавек запаўняе анкету, у якой паведамляе, што хоча, каб па прыездзе яго сустрэла таксі, а праваднік перадае гэтую інфармацыю ў дыспетчарскую службу ў Мінск.

— Кампанію — прадстаўніка паслугі мы вызначылі пры дапамозе конкурсу, — паведамляе Андрэй Кашко, першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ. — Гэта мінскі перавозчык з вялікім аўтапаркам.

Дарэчы, заказ таксі будзе бясплатным, а разлічыцца з вадзіцелем можна будзе пластыкавай карткай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter