Специалисты ФСЗН объяснили нюансы уплаты страховых пенсионных взносов

З разлікам на заўтра

З дня ўступлення ў сілу указа Прэзідэнта № 500 «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні» прайшлі няпоўныя тры тыдні. За гэты час па тлумачэнні з нагоды новаўвядзенняў, якія дэкларуе дакумент, у органы працы і сацыяльнай абароны па ўсёй краiне звярнуліся ўжо больш за 200 чалавек. Для таго каб пазбегнуць такога наплыву надалей, спецыялісты Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) правялі cпецыяльную прэс-канферэнцыю ў БЕЛТА.

Калі выплату страхавых узносаў самазанятых ніхто не кантралюе, то ў дачыненні да IП кантроль захоўваецца, у тым ліку і за паўнатой выплаты ўзносаў.
Фота Вольгі Кісляк

Галоўная навела ўказа — прадастаўленне права асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць, што не адносіцца да прадпрымальніцкай, а дакладней, самазанятасць, выплачваць узносы ў страхавы пенсіённы фонд.

Кіраўнік фонду Наталля Паўлючэнка падкрэсліла, што для гэтай катэгорыі грамадзян права добраахвотнае. Але калі самазаняты жадае па дасягненні пенсіённага ўзросту атрымліваць не мінімальную сацыяльную пенсію, якая сёння складае крыху больш за 100 рублёў, а большую, то цяпер ён мае магчымасць напрацаваць сабе страхавы стаж, выплачваючы ўзносы ў пенсіённы фонд. Дарэчы, для тых, хто пачне плаціць страхавыя ўзносы, з’явіцца і магчымасць атрымання некаторых дзяржаўных дапамог сем’ям. Напрыклад, дапамогі на дзіця-інваліда старэйшае за тры гады або па цяжарнасці і родах, умовай для прызначэння якой з’яўляецца выплата страхавых узносаў і занятасць аднаго з бацькоў.

У IП, натарыусаў і адвакатаў выплата ўзносаў у пенсіённы фонд даўно стала абавязкам. І Указ № 500 яе не адмяняе. Новаўвядзенне для іх складаецца ў тым, што гэтыя катэгорыii атрымалі права не выплачваць узносы ў перыяды, калі яны не выконвалі сваю дзейнасць, напрыклад знаходзіліся ў водпуску, і не атрымлівалі даход. Адлюстроўваць гэтыя перыяды яны павінны ў дакументах персаніфікаванага ўліку, якія абавязаны падаваць у органы працы і сацыяльнай абароны не радзей чым раз ў год, не пазней за 31 сакавіка. Таксама дакументам прадугледжана магчымасць выплаты ІП узносаў на працягу ўсяго справаздачнага года.

Калі выплату страхавых узносаў самазанятых ніхто не кантралюе, то ў дачыненні да IП кантроль захоўваецца, у тым ліку і за паўнатой выплаты ўзносаў.

Наталля Паўлючэнка нагадала: у страхавы стаж будуць залічвацца ўзносы, адлічаныя ад сумы, якая не менш за памер мінімальнай зарплаты па краіне. Калі сума ніжэй за мінімалку, прапарцыянальна скінуць i страхавы перыяд.

— Калі самазаняты або прадпрымальнік адлічвае страхавыя ўзносы на працягу 20 гадоў у памеры выплаты ад мінімальнай заработнай платы, то яму будзе прызначана пенсія ў 216 рублёў, — тлумачыць Наталля Паўлючэнка. — Грамадзяне, якія не сфарміравалі страхавы стаж, могуць разлічваць на пенсію, роўную палове бюджэту пражытачнага мінімуму. Сёння гэта 107 рублёў.

Дарэчы, сёння ў краіне налiчваецца толькi 3,6 тысячы чалавек, якія атрымліваюць сацыяльную пенсію.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter