З поўным? На ўдачу!

Першым павіншаваў Людмілу ШУМЕЙКА з вылучэннем на чацвёрты Усебеларускі сход яе пляменнік. Пасля публікацыі ў мясцовай газеце спісу дэлегатаў гэтага важнага форуму было яшчэ шмат тэлефанаванняў з віншаваннямі ад сваякоў і проста знаёмых людзей.

Людміла Станіславаўна будзе прадстаўляць на народным вечы інтарэсы працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Аператар машыннага даення філіяла “Жодзішкі” вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” — адна з лепшых па прафесіі ў раёне, карыстаецца аўтарытэтам сярод аднавяскоўцаў і, наогул, даволі вядомы чалавек на Смаргоншчыне. Аднавяскоўцы ведаюць Людмілу Станіславаўну як неабыякавага, вельмі актыўнага ў грамадскім жыцці чалавека.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter