З першых вуснаў

Школьнікі Дзяржыншчыны атрымалі шмат творчых прапаноў

У пачатку верасня школьнікі Дзяржыншчыны атрымалі шмат творчых прапаноў.

Тыдзень творчых рашэнняў быў накіраваны на тое, каб падрабязна расказаць дзецям і іх бацькам, дзе вучні цікава і з карысцю могуць праводзіць свой вольны час. Установы культуры, спартыўныя секцыі, творчыя цэнтры актыўна праводзілі дні адчыненых дзвярэй, майстар-класы і прэзентацыі сваёй дзейнасці. Кожны імкнуўся зрабіць так, каб выбар быў менавіта на яго карысць. А выбраць на Дзяржыншчыне сапраўды ёсць з чаго, бо тут перакананы: нельга недаацэньваць магчымасці дадатковай адукацыі ў фарміраванні асобы дзіцяці, развіцці творчай індывідуальнасці. Таму і дэманструюць высокі ўзровень работы — дзеці сапраўды многаму навучаюцца, атрымліваюць шмат ведаў, узнагарод і добры вопыт для свайго далейшага жыцця.

А сёння, 7 верасня, у Дзяржынскім раённым цэнтры творчасці ладзіцца цэлы кірмаш творчых прапаноў. Тут — самая падрабязная інфармацыя пра магчымасці дадатковай адукацыі. З першых вуснаў, ад вопытных педагогаў-кіраўнікоў разнастайных аб’яднанняў па інтарэсах, а таксама іх актыўных удзельнікаў можна даведацца пра тое, якія заняткі прапануюцца, і зрабіць выбар па душы. Ну і набыць цікавы сувенір у час выставы-продажу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter