"СГ" з чытачамi 95 гадоу

З першых вуснаў слухаць пульс жыцця

Францішак ВАШЧЫЛА,  старшыня Клічаўскага райвыканкама:

– Я нарадзіўся і вырас у вёсцы. Ад дзядоў і бацькоў атрымаў у спадчыну любоў да роднай зямлі, таму і выбраў прафесію, звязаную з аграрным сектарам эканомікі. І заўсёды, калі выпадае хвіліна, чытаю «Сельскую газету».

Адно са старэйшых выданняў краіны мае ўласны пункт гледжання на ўсе вострыя пытанні і праблемы. Для мяне газета дарадца і суразмоўца. Вельмі прыемна чытаць публікацыі аб працаўніках глыбінкі, у тым ліку і аб нашых земляках. А паколькі «Сельская газета» заўсёды трымае руку на пульсе часу, знаёміць з найноўшымі тэхналогіямі і навінкамі АПК, то ёсць магчымасць даведацца пра штосьці новае, перадавое, самае лепшае. І, як кажуць, з першых вуснаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter