З пакалення купалаўцаў

Сёння, 11 мая, спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння акцёра, народнага артыста СССР Глеба Глебава. З 1926 года ён працаваў у Купалаўскім тэатры і па праву належыць да легендарнага пакалення беларускіх майстроў сцэны, якім наканавана было стаць першымі зоркамі айчыннага тэатра, заснавальнікамі нацыянальнай акцёрскай школы. Разам з тым Глеб Глебаў стаў заснавальнікам і адной са славутых тэатральных дынастый нашай краіны. Таксама ў Купалаўскім яе працягваў у свой час народны артыст Беларусі, акцёр Валянцін Белахвосцік. Сёння на галоўнай сцэне краіны яе з гонарам прадаўжае прыма Купалаўскага, заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter