З падслуханага

Як мае быць

Гарадскі зяць свяжуе ў цешчы ладнага кабанчыка.

— Вой-воечкі,  колькі  сальца ды мяска! І як жа яго без крыўды падзяліць? — бядуе кабета.

— Як мае быць, — адказвае зяць. — Вам, цешча, — усе вантробы, цэлая галава і ўсе ножкі, а мне з жонкаю — толькі сцягенцы, паляндвічка ды сальца з мяскам са спіны…

Віктар ЛОЎГАЧ

г. п. Акцябрскі

Алергія

Нездаровіцца Савосю —

Нешта капае ўсё з носа.

А як чхаць Савось пачне,

То разоў мо дзвесце чхне.

«Будзь здароў!» ды «Будзь здароў!» —

Толькі й чуе ад сяброў.

— Што з табой? — сусед пытае,

Хоць пілюлі сам глытае.

— Я маніць, Ахрэм, не буду:

Алергія на прастуду!

Віктар РЭЧЫЦ

г. Івацэвічы

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter