Завтра определятся представители Беларуси на музыкальных конкурсах "Славянского базара"

З Оршы — у Віцебск

Сольныя канцэрты, “Тэатральныя сустрэчы”, фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, вечары ў абласной філармоніі... Кожны з праектаў “Славянскага базару ў Віцебску” па-свойму цікавы і ўнікальны. Але асноўнымі падзеямі форуму лічацца міжнародныя конкурс выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячы музычны конкурс. Сёлета гэтыя традыцыйныя конкурсы пройдуць у крыху змененай форме. Адно з новаўвядзенняў — месца правядзення заключнага этапу нацыянальных адбораў.

Фота Юрыя Мазалеўскага

Ён адбудзецца на гэты раз не ў Мінску, як звычайна, а ў Оршы.

Ужо заўтра ў Аршанскім гарадскім цэнтры культуры за права прадставіць Беларусь на форуме будуць змагацца па дзесяць фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы на дзіцячы і дарослы музычныя конкурсы. Удзельнікі выканаюць па дзве песні. Фінальны вердыкт вынесе прафесійнае журы. Ацэньваць прэтэндэнтаў будуць спецыялісты ў галіне эстраднага мастацтва, папулярныя артысты, музычныя прадзюсары, кампазітары, рэжысёры.

Змены закрануць і фармат правядзення Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. З праграмы фестывалю знікне паўфінал. Пераможцы нацыянальных адбораў, якія, варта адзначыць, праходзяць непасрэдна пры ўдзеле прадстаўнікоў дырэкцыі фестывалю, прыедуць на “Славянскі базар у Віцебску” адразу фіналістамі.

Усяго для ўдзелу ў конкурсе будзе адабрана не больш за 18 выканаўцаў. У першы дзень фіналу канкурсанты выканаюць любую славянскую кампазіцыю ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У другі — сусветны хіт у суправаджэнні шоу-балета Алы Духавай Todes. Нагадаем, сёлетні “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 8 па 17 ліпеня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter