Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Абноўлены стадыён “Дынама” ўрачыста адкрыты ў Мінску

З новым стартам!

Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ўручыў сімвалічны ключ ад стадыёна спартсменам — членам нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы і футбалістам. На цырымоніі прагучаў Дзяржаўны гімн Беларусі, які выконвалі і гледачы на шматтысячных трыбунах новага стадыёна. 

Арганізатары падрыхтавалі маштабную музычна-спартыўную праграму. Перад прысутнымі выступалі папулярныя выканаўцы Анатоль Ярмоленка, ТЭА, Вікторыя Алешка, а таксама ўзорна-паказальны аркестр Міністэрства абароны Беларусі, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, іншыя творчыя калектывы. 

Спартыўная праграма была не менш насычанай. У лёгкаатлетычнай эстафеце сярод юных выхаванцаў спартыўных школ з усіх рэгіёнаў краіны змаглі праявіць сябе многія юнакі і дзяўчаты, кандыдаты на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы 2018 года і Юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Буэнас-Айрэсе. Сімвалічны старт забегу далі прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка. 

Сапраўдным упрыгожаннем адкрыцця стаў футбольны матч зборнай каманды мінскага і брэсцкага “Дынама” са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі. На новы газон галоўнай арэны краіны выйшлі Аляксандр Глеб, Максім Бардачоў, Дзяніс Шчарбіцкі, Міхаіл Гардзяйчук. Каментатарам матчу быў вядомы беларускі журналіст Уладзімір Навіцкі. 

Дарэчы, пабудаваны стадыён у 1934 годзе. Гэтая рэканструкцыя “Дынама” была ўжо чацвёртая па ліку.

Голас Радзімы № 24 (3576), чацвер, 28 чэрвеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter