З новым годам. І багатым прыплодам

Карма. Незвычайнымі сюрпрызамі быў адзначаны надыход новага года для жывёлаводаў Кармянскага раёна Гомельшчыны.

Карма. Незвычайнымі сюрпрызамі быў адзначаны надыход новага года для жывёлаводаў Кармянскага раёна Гомельшчыны. З невялікім прамежкам у часе дзве каровы ў грамадскіх гуртах СПК “Лужкова” і “Рассветовский” прынеслі адразу па тры цяляці. “Такі багаты прыплод жывёлы ў грамадскім сектары нашага раёна – рэдкасць, — гаворыць начальнік Кармянскага райсельгасхарчу Яўген Вараб’ёў. – Прынамсі, за свае больш як 20 гадоў працы ў аграрным сектары раёна такога не памятаю...” Між тым за мінулы год прадукцыйнасць жывёлагадоўчага цэха на Кармяншчыне прыкметна ўзрасла.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter