З новых кніг пра вайну...

Суслов, А. А. Малиновый набат/ Александр Суслов. — Минск, 2009. — 384 с.

Суслов, А. А. Малиновый набат/ Александр Суслов. — Минск, 2009. — 384 с.

Працягваецца выданне шырокамаштабнага праекта “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”. У аднолькавым серыйным афармленні да чытача краіны прыходзяць кнігі членаў творчага саюза — паэтаў і празаікаў з розных куткоў краіны. На памяці — нядаўнія здабыткі выдавецтва “Харвест”: кнігі Алеся Савіцкага, Уладзіміра Федасеенкі, Алеся Марціновіча, Міхася Пазнякова, Георгія Марчука, Юрыя Фатнева, Людмілы Кебіч...Уважліва ставіцца творчая арганізацыя найперш да ветэранаў пісьменніцкага цэха. Як сведчанне таго — кніга Аляксандра Суслава “Малінавы набат”. У салідным томе знайшлося месца для вершаў і рамана “Сэрца ў палон не здаецца”. Пісьменнік-франтавік расказвае пра сябе і таварышаў, пра герояў і здраднікаў, паказвае вайну такой, якой ён убачыў яе асабіста.
У прадмове да кнігі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец заўважае: “У рамане А.Суслава без прыкрас і марнага пафасу паказана барацьба патрыётаў на часова акупіраванай тэрыторыі, барацьба бескампрамісная і не меней крывавая, чым у франтавых акопах. У гэтай барацьбе людзьмі кіравала ўласнае сумленне. Яно і толькі яно было іх камандзірам і камісарам. Яно і толькі яно аддавала ім загады, і яны, выконваючы гэтыя загады, лічы, ужо знішчаныя, зноў станавіліся ў строй: удзельнічалі ў падполлі, ішлі ў партызаны...”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter