Супер-Марыё стане героем анімацыйнага фільма

З манітора на экран

Культавая відэагульня пра водаправодчыка Марыё і яго брата Луіджы была распрацавана і выпушчана японскай кампаніяй Nintendo яшчэ ў 1985 годзе. Яна перажыла некалькі перавыданняў і была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая прадажная гульня ў гісторыі. Пасля поспеху Super Mario Bros яе галоўны герой Марыё стаў сімвалам кампаніі Nintendo і адным з самых вядомых гульнявых персанажаў у свеце. І, шчыра кажучы, нават дзіўна, што толькі сёння вырашылі зняць пра яго стужку.

Фільм будуць прадзю-сіраваць галоўны выканаўчы дырэктар Illumination Entertainment Крыстафер Меледандры, вядомы па анімацыйных фільмах “Ледніковы перыяд” і “Гадкі Я”, і галоўны кіруючы дырэктар Nintendo, стваральнік серый Mario, Donkey Kong і іншых Сігэру Міямота. За пракат анімацыйнага фільма ў кінатэатрах свету будзе адказваць Universal Pictures.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter