З маленькай станцыі...

ГАЛОЎНЫЯ падзеі, звязаныя са святам, ладзіліся на стадыёне “Юнацтва” і ў гарадскім парку. Першымі віталі прысутных парашутысты Бабруйскага аэраклуба. Сонечны ранак спрыяў іх выступленню, хаця год і два таму з-за нізкай воблачнасці такі прыемны сюрпрыз зрываўся.

Асіповічы адзначылі Дзень горада

ГАЛОЎНЫЯ падзеі, звязаныя са святам, ладзіліся на стадыёне “Юнацтва” і ў гарадскім парку. Першымі віталі прысутных парашутысты Бабруйскага аэраклуба. Сонечны ранак спрыяў іх выступленню, хаця год і два таму з-за нізкай воблачнасці такі прыемны сюрпрыз зрываўся.

З самай раніцы раскінулі свае тавары мясцовыя ўмельцы. На століках —  розныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працаваў Горад майстроў. Кожны з прысутных меў магчымасць набыць патрэбную ў гаспадарцы рэч або цікавы сувенір. Побач выставілі свае карціны мясцовыя мастакі-аматары. У засені вялікіх паркавых дрэваў размясціліся аматары шахмат.

Гульнёвая пляцоўка цалкам была аддадзена маленькім асіпаўчанам, і тут увесь дзень спявалі і танцавалі дзіцячыя калектывы мастацкай самадзейнасці гарадскіх школ мастацтваў. А самых маленькіх наведвальнікаў свята прыцягвалі атракцыёны Лунапарка...

Пад гукі музыкі харэаграфічны калектыў імправізаваў будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі. Перад гледачамі, што запоўнілі трыбуны стадыёна, спяваючы песню “Родны мой горад”, з разгорнутым сцягам райцэнтра прайшлі члены БРСМ.

Да прысутных з прывітальным словам звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Пётр Шукаловіч, які нагадаў, як з маленькай чыгуначнай станцыі з пяццю дамамі да 1898 года вырас прыгожы горад. Сказаў і пра яго адраджэнне пасля Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Асіповічы — сучасны добраўпарадкаваны, развіты прамысловы цэнтр, дзе жывуць звыш 32 тысяч чалавек, і буйны чыгуначны вузел.

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін уручыў ганаровую грамату аблвыканкама рабочай завода аўтамабільных агрэгатаў Галіне Цяслёнак, а Пётр Шукаловіч вялікай групе асіпаўчан — ганаровыя граматы райвыканкама і падзячныя лісты.

Гучалі прозвішчы тых, хто за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, хто ўвекавечаны ў помніках, назвах вуліц і школ, узнагароджаны Залатой Зоркай Героя працы, а таксама ганаровых грамадзян Асіповічаў.

Вядучыя праграмы запрашалі ўсіх прысутных пабыць на вяселлі ў Максіма і Наталлі, якія ў гэты святочны дзень сталі маладажонамі. Iх віншавалі Іван Андрэевіч і Ганна Карпаўна Жыліны, якія адзначалі сваё залатое вяселле.

На сцэну запрашаецца сям’я Домскіх. Паколькі маці занята прыемнымі клопатамі па догляду сваёй тройні, віншаванні ад шматдзетнай сям’і Палеўскіх атрымлівае тата Ігар. А ад грамадскага аб’яднання «Белая Русь» сям’і ўручаецца тэлевізар.

Гледачоў радавалі трапнымі жартамі ўдзельнікі абласных клубаў вясёлых і знаходлівых, выступалі творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна, вечарам усіх чакаў вялікі канцэрт тэатра песні Ірыны Дарафеевай.

У 23 гадзіны залпы святочнага феерверку расквецілі начное неба над Асіповічамі...

Тамара ВАЛАДЗЬКО, Анатоль ТАМАШЭЎСКІ

НА ЗДЫМКАХ: моманты свята.

Фота аўтараў

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter