Зіма прыйшла!

У Скідалі пройдзе раённае спартыўнае свята «Дзень снегу-2014»

У Скідалі 18 студзеня на стадыёне Гродзенскага фізкультурна-спартыўнага клуба пройдзе раённае спартыўнае свята «Дзень снегу-2014».

На cвята запрашаюцца ўсе аматары зімовых відаў спорту і не толькі. У праграме лыжных спаборніцтваў — спрынт, забегі на доўгія і кароткія дыстанцыі, сямейная эстафета.

Запланаваны эстафета на санках, баі на бервяне, перацягванне каната, дартс. Думаюць арганізатары правесці і такія незвычайныя спаборніцтвы, як забегі ўверх па схіле.

Пераможцы і прызёры атрымаюць прызы і дыпломы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter