З любоўю да ветэранаў

Маштабная дабрачынная акцыя стартуе ў Магілёўскай вобласці

Так называецца маштабная дабрачынная акцыя, якая хутка стартуе ў Магілёўскай вобласці.

— Яна прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і будзе доўжыцца з лютага па чэрвень, — гаворыць начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. — У час яе пройдуць дабрачынныя канцэрты, тэматычныя сустрэчы, творчыя вечары. Сабраныя сродкі папоўняць рахункі мясцовых ветэранскіх арганізацый.

Праект адкрые канцэрт з удзелам лепшых калектываў абласной філармоніі. Далей эстафету прымуць Бабруйск і раённыя цэнтры. Фінальныя ўрачыстасці прымеркаваны да Дня горада. Напярэдадні 70-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецкіх захопнікаў таксама плануецца пабываць у кватэры кожнага ветэрана вайны і, калі будзе патрэба, у самы кароткі тэрмін дапамагчы ім у вырашэнні бытавых і іншых праблем. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter