Что ели и пили Радзивиллы

З княжацкага стала

Згадзіцеся, цікава даведацца, ці былі ў вядомых князёў свае фірменные рэцэпты, ці ўжывалі яны прадукты, пра якія мы мала ведаем сёння, ці падавалі стравы нейкім спецыфічным чынам. Вучні Сейлавiцкага вучэбна-педагагiчнага комплексу дзiцячы сад — сярэдняя школа Нясвіжскага раёна Максiм Шкода i Данiл Шостак і іх настаўніца Таццяна Халопiца таксама зацікавіліся гэтымі пытаннямі. І пачалі шукаць. Спачатку ў Нясвіжы, затым у Мінску. Пашанцавала ў Нацыянальнай бібліятэцы, дзе даследчыкі адшукалi адзіны ў краіне асобнік зборніка рэцэптаў «Кухня Радзiвiлаў». Праўда, на польскай мове. Таму ўсе рэцэпты трэба было спачатку перакласці, а потым адаптаваць. Усяго школьнікі разам з педагогам аднавілі 247 рэцэптаў вядомага княжацкага роду, паведамляе tvr.by.

pixabay.com

Як высветлілася, Радзівілы любілі каларыйныя стравы. У зборніку — каля 40 рэцэптаў вiдаў булачак, кексаў i iншай выпечкi. У складзе многіх — арэхі і мёд. Сярод папулярных дэсертаў — «здоба ад Барбары Радзівіл» і «грушкі па-радзівілаўску». У кнізе апісваецца таксама каля 20 розных варыянтаў прыгатавання яек, прыкладна столькі ж — рыбы, каля 30 — першых страў. Лiтоўскi боршч, да прыкладу, гатавалі з буракоў, агуркоў, радыскі, кiслага малака і смятаны. Ён вельмі падобны на сучасны халаднiк. Толькі магнаты, акрамя звыклых прадуктаў, клалі ў боршч яшчэ і ракавыя шыйкi. Умелі Радзівілы здзівіць гасцей. Найбольш папулярнымі на княжацкім стале былі стравы з мяса. У зборніку ўзгадваецца каля 60 мясных рэцэптаў. Ужывалі Радзівілы свiнiну, цяляцiну, птушку, у тым лiку вальдшнэпаў i фазанаў, елi шмат дзiчыны.

fotocdn.net

Даследчыкі з Сейлавiцкага вучэбна-педагагiчнага комплексу дзiцячы сад — сярэдняя школа спадзяюцца, што адноўленыя імі рэцэпты змогуць выкарыстоўваць беларускія рэстараны і кавярні.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter