З клопатам надзённым

Барыс Батура правёў прыём грамадзян у Дзяржынскім раёне

Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура правёў прыём грамадзян у Дзяржынскім раёне

Са сваімі праблемамі да кіраўніка сталічнага рэгіёна звярнуліся 14 чалавек. Пераважная большасць пытанняў, што хвалявалі жыхароў Дзяржыншчыны, датычылася сферы дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, магчымасці ўключэння ў склад жыллёва-будаўнічых кааператываў. Прасілі вырашыць заяўнікі і іншыя надзённыя праблемы.

Адзін з жыхароў Дзяржынска ў час прыёму звярнуўся да старшыні аблвыканкама з просьбай паспрыяць у арганізацыі падвозу дванаццаці інвалідаў, што жывуць у горадзе і раёне, для праходжання працэдуры гемадыялізу ў медыцынскую ўстанову ў Бараўляны. Па даручэнні Барыса Батуры гэтае пытанне павінна быць вырашана на працягу тыдня. «Падвоз неабходна арганізаваць у адну змену, каб людзі змаглі зручна атрымаць лячэнне і разам вярнуцца дадому», — адзначыў ён.

На базе Дзяржынскай ЦРБ ужо ў наступным годзе будзе створана ўласнае аддзяленне гемадыялізу, з гэтай мэтай падабрана памяшканне. А да яго адкрыцця хворыя будуць атрымліваць неабходнае лячэнне ў Бараўлянах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter